Вайна

ISW: Пуцін стварае ўмовы для працягу прыхаванай мабілізацыі ў Расіі

Чарговая зводка амерыканскага Інстытута вывучэння вайны прысвечана эканамічным і сацыяльным працэсам у Расіі, выкліканым мабілізацыяй. Вайсковыя эксперты адзначаюць, што Уладзімір Пуцін, верагодна, стварае ўмовы для працягу прыхаванай мабілізацыі, бо частковая мабілізацыя не дапамагла дасягнуць мэтаў Пуціна ва Украіне.

Расійскія мабілізаваныя. Фота: РИА Новости

На думку ISW, прыхаваная мабілізацыя будзе працягнутая, паколькі прэзідэнт Расіі, з аднаго боку, кажа, што колькасць мабілізаваных у РФ склала 318 тысяч чалавек — нібыта за кошт добраахвотнікаў, а з іншага боку — у гэты ж самы дзень падпісвае закон, які дазваляе прызываць грамадзян з нязнятай ці непагашанай судзімасцю за цяжкія злачынствы (што на практыцы шырока прымянялася і да закона).

Расійскія ўлады таксама спадзяюцца, што прастымуляваць добраахвотнікаў можа падпісаны Пуціным указ, згодна з якім мабілізаваныя і нанятыя па кантракце вайскоўцы атрымаюць аднаразовыя выплаты ў памеры 195 тысяч рублёў. Аднак такія выплаты аказваюць ціск на расійскую эканоміку і могуць выклікаць сацыяльную напружанасць, калі Крэмль не выканае свае фінансавыя абавязацельствы перад удзельнікамі «спецыяльнай ваеннай аперацыі», — гаворыцца ў зводцы. Пакуль расійскія губернатары ўжо выпускаюць заявы, у якіх спрабуюць апраўдаць затрымкі з выплатай кампенсацый мабілізаваным і іх сем'ям.

Саміх жа мабілізаваных ужо спрабуюць выкарыстоўваць у наступальных аперацыях на данецкім кірунку. Вайсковыя эксперты спасылаюцца на галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага, па словах якога, расійская армія ўтрая павялічыла інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на асобных участках фронту. А ўкраінскі Генштаб паведаміў, што гэтыя наступальныя аперацыі — у кірунку Бахмута, Аўдзееўкі і заходняй часткі Данецкай вобласці. Пры гэтым у зводцы гаворыцца, што дрэнная падрыхтоўка, лагістыка і камандаванне могуць перашкодзіць расійскім вайскоўцам дасягнуць значных поспехаў, якія б істотна паўплывалі на ход вайны.

Іншая праблема Расіі — залежнасць ад іранскіх беспілотнікаў. Эксперты ISW адзначаюць, што гэта дазваляе Ірану аказваць большы ўплыў на расійскіх чыноўнікаў для падтрымкі сваёй ядзернай праграмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць