Грамадства11

Віцебскі КДК ударыў па сетцы рэстаранаў «СушиДом»

КДК паведаміў пра завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да буйной сеткі рэстаранаў і кафэ, зарэгістраванай у Віцебску. Сетку абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў. Хоць назву сеткі сілавікі пакуль не называюць, па ўскосных прыкметах «Народныя навіны Віцебска» вызначылі, што за яна.

Паводле версіі КДК, службовыя асобы і ўласнікі сеткі рэстаранаў рознымі спосабамі — штучнае раздрабненне бізнэсу, утойванне атрыманай наяўнай выручкі (нават больш за палову яе) — пазбягалі выплаты падаткаў у буйных памерах. Паводле даных чарнавой бухгалтэрыі, аб'ём схаванай выручкі склаў больш за 13 000 000 рублёў, памер нявыплачаных падаткаў — больш за 4 000 000 рублёў.

Таксама сцвярджаецца, што больш за 210 работнікаў сеткі, а гэта практычна ўвесь персанал, уключаючы кухараў, кур'ераў і адміністратараў, атрымлівалі заробкі «ў канвертах». Паводле інфармацыі КДК, такое ўзнагароджанне складала ад 600 да 1500 рублёў за месяц.

На гандлёвых аб'ектах фірмы прайшлі ператрусы, у выніку якіх канфіскавалі падрыхтаваную да адпраўкі кур'ерам наяўную выручку і чарнавыя запісы па яе ўліку. Па гэтай крымінальнай справе затрымлівалі сем чалавек, яны ў статусе падазраваных. Дваіх з іх змясцілі пад варту, паведаміла прэс-служба КДК.

Назву сеткі КДК не паведамляе, згадвае толькі, што ў сетку рэстаранаў і кафэ ўваходзіла больш за 40 аб'ектаў па ўсёй краіне. Але на фота з яго паведамленняў паказаны інтэр'ер адной з кавярняў і заканчэнне URL сайта сеткі. Гэта дазваляе меркаваць, што гаворка ідзе пра «СушиДом».

Верагодна, «прыйшлі» да іх у канцы лістапада, бо 30 лістапада на старонках сацсетак з'явілася паведамленне аб прыпыненні працы па тэхнічных прычынах.

Сёння на старонцы «СушиДом Віцебск» таксама з'явілася паведамленне пра тое, што ўстанова прыпыняе акцыю ў дзень нараджэння, штодзённыя розыгрышы і дзеянне промакодаў да поўнага аднаўлення працы.

Сетка «СушиДом» была арганізаваная расіянкай, якая выйшла замуж за жыхара Віцебска. Пара спачатку спрабавала стварыць такі бізнэс у Расіі, але потым пераехала ў Беларусь. 

Каментары1

  • даведка
    06.12.2022
    В новостях уже подтвердили, что речь идёт именно о данной сети, которую можно переименовать в «СушиВёсла».

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць