Свет1212

Пуцін патлумачыў, чаму знішчае ўкраінскую энергетыку. Кажа, што гэта помста

Ён прызнаў, што Расія свядома нішчыць аб'екты ўкраінскай крытычнай інфраструктуры і пакідае мільёны ўкраінцаў без камунікацый, бо Украіна першай атакавала Крымскі мост.

«Цяпер шмат шуму наконт нашых удараў па энергетычнай інфраструктуры суседняй краіны. Так, мы робім гэта. Але хто пачаў?

Хто ўдарыў па Крымскім мосце, хто падарваў ЛЭП з АЭС Курска, хто не падвёў ваду ў Данецк? Непадача вады ў мільённы горад — гэта акт генацыду. Ніхто нідзе словам пра гэта не абмовіўся. Наогул маўчок поўны.

Варта нам толькі паварушыцца нешта зрабіць у адказ — шум, гам, трэск на ўвесь сусвет. Гэта не будзе нам перашкаджаць выконваць баявыя задачы», — сказаў Пуцін.

Пра тое, што ўдары па расійскіх аб’ектах з’яўляюцца адказам на развязаную Расіяй вайну, Пуцін не сказаў.

Каментары12

  • Арнольд
    08.12.2022
    гітлер помсціў Ангельцам закідваўшы іх фау 1 і фау 2 але яму тое не дапамагло! Помста пацьвярджае толькі тое што ты прайграў!
  • Finally79
    08.12.2022
    Ты виноват лишь тем, что хочется мне кушать. (c) Гитлер недоделанный.
  • Грышка
    08.12.2022
    «Але хто пачаў?» пытаецца Пуцін. Адказ просты й ясны:
    вы пачалі, Пуцін. Вы атакавалі Украіну 24 лютага 2022 году. Украіна проста
    абараняецца ад неабгрунтаванага замежнага ўварваньня й генацыду. Спыніце сваю
    вайну, і Ўкраіне ня трэба будзе адбівацца.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць