Здароўе11

Даследаванне дэпрэсіі паказвае крытычную розніцу паміж мужчынамі і жанчынамі

Навукоўцы наблізіліся да разумення, чаму жанчыны хварэюць на дэпрэсію ўдвая часцей, чым мужчыны. І гэта падводзіць іх да выхаду на новыя спосабы тэрапіі — прычым, магчыма, яны будуць розныя для мужчын і жанчын.

Фота: vecteezy

Пра новае даследванне РНК, якое пралівае святло на малекулярныя механізмы развіцця дэпрэсіі ў розных палоў, паведамляе Inverse.

РНК — рыбануклеінавая кіслата, якая змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках, — дазваляе генам ствараць бялкі. Але існуюць яе варыяцыі, у тым ліку разнавіднасць РНК, званая «доўгай некадзіруючай РНК» (або LncRNA). Яна ўзаемадзейнічае з іншымі РНК, бялком і ДНК, каб адыгрываць ролю ў тым, як аддаленыя гены выяўляюць сябе. Геномы сысуноў кадзіруюць дзясяткі тысяч lncRNA, а асабліва шмат lncRNA маюць складаныя арганізмы, такія, як прыматы.

Калі ўсё гэта здаецца вам не дужа зразумелым — вы не адзін такі. І самі навукоўцы далёка не ўсё яшчэ ведаюць пра lncRNA. «Мы абсалютна не маем уяўлення, чым многія з іх займаюцца», — кажа Орна Іслер, кіраўніца даследавання з амерыканскай Icahn School of Medicine at Mount Sinai.

Паколькі існуе шмат lncRNA, спецыфічных менавіта для мозгу, Іслер і яе каманда думаюць, што яны могуць адкрыць новае разуменне таго, як працуе розум — і асабліва як усё гэта звязана з дэпрэсіяй. Яны мяркуюць, што

«доўгія некадзіруючыя РНК» могуць стаць цэллю для новых метадаў лячэння. Адна lncRNA, якая атрымала назву FEDORA, асабліва інтрыгуе даследчыкаў. У нядаўнім даследаванні FEDORA была вылучана як патэнцыйны рэгулятар дэпрэсіі ў залежнасці ад полу.

Гэтае адкрыццё можа дапамагчы растлумачыць, чаму ў жанчын удвая больш рызыкі на развіццё захворвання, чым у мужчын. Гэтыя веды могуць у сваю чаргу прывесці да паляпшэння дыягностыкі і лячэння.

«Наша бачанне заключаецца ў тым, што аднойчы мы будзем мець палепшаныя, індывідуальна адаптаваныя метады лячэння дэпрэсіі — і патэнцыйна розныя для мужчын і жанчын», — кажа Іслер.

Палавыя адрозненні і псіхічнае здароўе

Стан псіхічнага здароўя выкліканы спалучэннем генетычных, біялагічных фактараў, а таксама ўплывам навакольнага асяроддзя. Вось чаму адныя толькі малекулярныя механізмы не могуць даць адказы на ўсе пытанні, чаму ў жанчын часцей дыягнастуюць дэпрэсію, чым у мужчын.

Але гэтыя ж малекулярныя механізмы могуць прапанаваць некаторыя падказкі. Жанчыны з дэпрэсіяй, як правіла, маюць трохі іншыя сімптомы ў параўнанні з мужчынамі. Таксама жанчыны часцей хварэюць на трывогу і дэпрэсію.

Існуюць таксама палавыя адрозненні ў рэакцыі на антыдэпрэсанты. Апошнія таксама могуць выклікаць больш пабочных эфектаў у жанчын, асабліва калі іх прымаць з рознымі лекамі.

Нягледзячы на ​​​​гэтыя адрозненні, няма афіцыйных рэкамендацый па розным лекаванні ў залежнасці ад полу. І даследчыкі кажуць, што гэта павінна змяніцца, калі мы хочам палепшыць вынікі лячэння.

Новае разуменне дэпрэсіі

Даследаванне Іслер і яе каманды паказвае некалькі ідэй. Напрыклад, даследаванне пасмяротных узораў мозгу чалавека паказвае, што FEDORA ў асноўным знаходзіцца ў клетках, звязаных з нервовай сістэмай, якія называюцца алігадэндрацытамі, і ў меншай ступені ў нейронах.

Яны таксама даследавалі FEDORA на ўзорах жывых людзей, а таксама тых, хто атрымліваў кетамін у якасці лячэння дэпрэсіі. Узоры крыві паказваюць, што ўзровень FEDORA быў больш высокім у жанчын, што пакутуюць на хранічную дэпрэсію, у параўнанні з мужчынамі і жанчынамі без дэпрэсіі. Акрамя таго, нізкі ўзровень FEDORA быў адзначаны ў жанчын, што прымалі кетамін у якасці лекаў.

Даследчая група таксама стварыла мышэй з дапамогай геннай інжынерыі для праяўлення lncRNA у прэфрантальнай кары галаўнога мозгу. Генетычна запраграмаваныя на экспрэсію высокіх узроўняў lncRNA жывёлы мелі больш высокія паказнікі FEDORA, а таксама больш сімптомаў трывогі і дэпрэсіі. І гэта зноў было справядліва толькі для самак мышэй. Таму навукоўцы мяркуюць, што ў сілу такіх асаблівасцяў генетыкі жаночы пол часцей пакутуе на дэпрэсію.

Цяпер Іслер хоча вывучыць механізмы, якія кіруюць гэтай сувяззю і даследаваць патэнцыял іншых «доўгіх некадзіруючых РНК». 

Каментары1

  • Vir
    15.12.2022
    Usio jasna. Prasviatlili, niama pytaņniaū.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць