Культура22

Цяпер афіцыйна. Выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Беларусі

Пра гэта паведаміў Андрэй Янушкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Цяпер цалкам афіцыйна вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш недальнабачнага, антыкультурнага, антыбеларускага кроку з боку Міністэрства інфармацыі ўявіць сабе было цяжка. Падзенне ў «Западно-Русскій край» ідзе поўным ходам.

Нічога ж не губляем, за намі Масква! У Беларусі дзеці і дарослыя не ўбачаць новых кніг пра Гары Потэра, Ведзьмара, Гаспадара Ледзянога Саду. Не будзе выданняў нобелеўскіх лаўрэатаў, бо ж менавіта дзякуючы нам загучалі па-беларуску такія «шкодныя» галасы Маркеса, Памука, Ісігура і Мюлер. Нашто жыхарам Беларусі шведскія і польскія дэтэктывы па-беларуску, фантастыка і фэнтэзі ад прызнаных майстроў жанру?

Адказна заяўляю, што ніводнай экстрэмісцкай кнігі мы не выдалі. Кожная наша кніга мае свае мастацкія, навуковыя і пазнавальныя вартасці, кожнай ганарымся. І, выдаючы іх, кіраваліся культурнымі прынцыпамі, ігнаруючы палітыку і ідэалогію.

Але культура — гэта не тое, што ўласціва ўладам і чыноўнікам у Беларусі, гэта для іх нешта незразумелае, таму небяспечнае.

Наша выдавецтва па-ранейшаму будзе выдаваць кнігі. Нішто не страчана. З’яўляюцца новыя магчымасці.<…>

А Міністэрства інфармацыі вітаем у гісторыі, у якую вы ўваходзіце ў які ўжо раз у вельмі непрывабным выглядзе», — напісаў Андрэй Янушкевіч.

Каментары2

  • падсудак
    16.01.2023
    Вось вам і суддзя Русецкі. За невалоданне тытульнай дзяржаўнай мовай (бо не можа без памылак напісаць у пастанове беларускія назвы кніг) ён дастойны спагнання на карысць рэспубліканскага бюджэту 640 рублёў. Ну і прызнання яго профнепрыдатным недавукам.
  • тэатар зачынены
    16.01.2023
    1. Ці будзе што-небудзь выдавацца ў Летуве ці Польшчы з магчымасцю набыць праз інтэрнэт?

    2. (Пытанне рытарычнае, але) ці існуе верагоднасць, што таго ж Гары Потэра не прапусціць праз мяжу?

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося27

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося27

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць