Грамадства88

Пяскоў адказаў на пытанне пра тое, хто будзе кантраляваць ядзерную зброю ў Беларусі

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў на просьбу ўдакладніць, хто будзе кантраляваць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі заклікаў арыентавацца на заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў інтэрвʼю журналісту Паўлу Зарубіну.

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» у беларускім войску. Фота: Мінабароны

У інтэрвʼю Паўлу Зарубіну 25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

Пуцін удакладніў, што Расія не перадае Беларусі тактычную ядзерную зброю, а толькі размяшчае яе, што дазваляе не парушаць дамоўленасці аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. 

«Мы не перадаём. І ЗША сваім саюзнікам не перадаюць. Мы, у прынцыпе, робім усё тое самае, што яны рабілі дзесяцігоддзямі. Яны маюць у пэўных краінах саюзнікаў і рыхтуюць іх носьбіты, іх жа рыхтуюць экіпажы. Мы тое ж самае збіраемся рабіць», — сказаў ён.

Але раней агучваліся іншыя меркаванні. Рашэнне пра прымяненне ядзернай зброі будзе прымацца Беларуссю і Расіяй сумесна, заяўляў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. «Будзе двайная кнопка для рашэння аб прымяненні: будуць вырашаць і ў Расіі, і ў Беларусі», — сказаў Лебедзеў.

Лукашэнка таксама выказаўся пра ядзерную зброю: паводле яго, яе не проста размесцяць на тэрыторыі Беларусі, гэта будзе яго зброя.

Амбасадар РФ у Мінску Барыс Грызлоў заявіў, што ядзерная зброя ў Беларусі будзе прысунутая да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы.

Каментары8

  • Суповой пакетик
    03.04.2023
    Так, похоже, они еще и сами в этом вопросе не разобрались. 
  • -
    03.04.2023
    балкончык... маць яго разтак
  • местный царёк уже ничего не контролирует, а лишь выполнят волю кремля
    03.04.2023
    Это было известно изначально, что не будет никаких двойных кнопок, ни контроля со стороны Беларуси. Валет как был на побегушках по обслуживанию кремля, так им и остался. он вместе со своей лукашистской свитой превратили страну в проходной двор, а скоро разместят еще и рашистское ядерное оружие (которое будут контролировать рашисты), чтобы в ядерном угаре своими жизнями защищать путина, его олигархов и недоимперию, т.е. белорусы будут просто живым щитом для бункерного неадеквата в ядерной войне!

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі32

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць