Праваабаронцу Віктару Сазонаву прысудзілі штраф па адміністрацыйнай справе і адпусцілі, піша «Гарадзенская праваабарона».

Віктара Сазонава затрымалі ранкам у пятніцу 7 красавіка, калі ён пад’ехаў да сваго дома ў Гродне на машыне. Яго затрымлівалі сілавікі ў «баявой» амуніцыі. Трое сутак ён правёў у ізалятары.
Сёння у будынку Ленінскага РАУС праз скайп над Віктарам адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцу прысудзілі 25 базавых велічынь штрафу і адпусцілі.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары