Здароўе44

Гэтае простае практыкаванне пакажа, наколькі вы здаровыя

Некаторыя фізічныя практыкаванні могуць паказаць, наколькі мы здаровыя. Сярод іх — стойка на адной назе. Расказваем, што трэба зрабіць і як растлумачыць вынік.

Стойка на адной назе Стойка на одной ноге Stand on one leg

Стойка на адной назе — адзін з самых простых тэстаў на праверку нашага стану здароўя. У адрозненне ад, напрыклад, аналізаў, яго можна спакойна правесці дома.

Здаецца, што стойка на адной назе не цяжкая справа. Але так думаеш, пакуль не паспрабуеш. Гэтае практыкаванне патрабуе пэўных намаганняў і засяроджанасці. Асабліва калі яго выконваць з заплюшчанымі вачыма.

Такім чынам, станьце роўна, выцягніце перад сабою рукі (можна развесці ў бакі для лепшай падтрымкі раўнавагі). Падыміце адну нагу сагнутай у калене (можна дакрануцца пяткай да калена другой нагі) і заплюшчыце вочы. Паспрабуйце як мага даўжэй пратрымаць раўнавагу.

Як сцвярджаюць вучоныя, калі чалавек ва ўзросце 20-40 гадоў не можа прастаяць на адной назе больш за дваццаць секунд, то існуе павышаная рызыка пашкоджання дробных крывяносных сасудаў у галаўным мозгу і зніжэння кагнітыўных здольнасцей.

Зразумела, што гэтае практыкаванне будзе цяжкім людзям пажылым і цяжарным. Складанасці з трыманнем раўнавагі пачынаюць праяўляцца ў 35-40 гадоў. Прычым яны больш заўважныя ў мужчын, чым у жанчын. Пасля 72 гадоў людзі могуць прастаяць на адной назе менш за 10 секунд. У гэтым узросце паказчыкі мужчын і жанчын становяцца аднолькавымі.

Замест стойкі на адной назе можна выканаць іншае практыкаванне. Станьце так, каб вашы ногі былі разам, а ступні дакраналіся адна да другой. Выцягніце рукі перад сабою і заплюшчыце вочы.

Як сцвярджаюць вучоныя, пра наяўнасці розных паражэнняў нервовай сістэмы чалавек не можа захоўваць раўнавагу ў гэтай позе больш за 15 секунд.

Практыкаванне можна ўскладніць. Для гэтага трэба паставіць адну нагу перад другой так, каб пятка пярэдняй дакраналася да наска задняй.

Чаму нам цяжка трымаць раўнавагу? З узростам слабеюць нашы мышцы, а мозгу складаней апрацоўваць сігналы аб становішчы нашага цела ў прасторы. Акрамя ўзросту, істотную ролю адыгрывае маларухомы лад жыцця. А мозг чалавека павінен увесь час трэніравацца, атрымліваючы інфармацыю ад рухомых мышцаў і суставаў.

Вучоныя сцвярджаюць, што чым менш чалавек ва ўзросце 50 гадоў і болей можа прастаяць на адной назе з заплюшчанымі вачыма, тым ніжэйшая у яго верагоднасць пражыць наступныя 13 гадоў.

Але не трэба пужацца, калі вынік вас не задаволіў. Уменне стаяць на адной назе можна трэніраваць. На гэта здольныя нават людзі з неўралагічнымі захворваннямі.

Можна пачаць з таго, каб перыядычна стаяць на адной назе ў той час, як мыеш посуд ці чысціш зубы. Практыкаванне палепшыць здольнасць трымаць раўнавагу і, адпаведна, знізіць рызыку небяспечных падзенняў. Трэніроўкі паспрыяюць прафілактыцы такіх захворванняў, як дэменцыя.

Прычыны недастаткова працяглага трымання раўнавагі могуць быць розныя. Таму, калі вы заклапочаныя вынікам, лепш звярнуцца да доктара. 

Звяртаем вашу ўвагу на неабходнасць выконваць практыкаванне з забеспячэннем бяспекі пры страце раўнавагі і прадухілення падзення.

Каментары4

  • дочка Максима Дизайнера
    22.04.2023
    Слиж, а вы что - стоите на одной ноге просто так?
    ну вы (извините) и  ̷д̷у̷р̷а̷к̷
    вы б там татуху какую с рекламой набили что ли
    чтоб стоять не просто так
  • Илья
    23.04.2023
    Слиж,надо стоять с закрытыми глазами. Так сложнее держать равновесие
  • Максим Дизайнер
    23.04.2023
    Ну, что?Кто-нибудь "выстоял"?Что-то мне подсказывает, что результат будет зависеть от многих факторов. Усталость, накопленное напряжение, погодные условия, притяжение земли, этажность дома. Это опять британские ученые?

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць