Свет11

Настаўніцу ў Чэхіі будуць судзіць за фэйкі пра Украіну. Яна пераказвала дзецям расійскія небыліцы

Былая чэшская школьная настаўніца Марціна Беднарава паўстане перад судом па абвінавачванні ў апраўданні генацыду. Яна, паводле заключэння пракуратуры, пераказвала на ўроках расійскую хлусню пра вайну ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

Бамбасховішча ў Кіеве

Згодна з перададзеным у суд абвінаваўчым заключэннем, Марціна Беднарава на ўроку ў красавіку 2022-га года пераконвала сваіх 13-14-гадовых вучняў у прыватнасці ў тым, што ўкраінскія вайскоўцы адкрыта вызнаюць неанацызм, здзіраюць скуру з рускамоўных жыхароў краіны, у тым ліку з дзяцей, і спальваюць іх жыўцом.

Акрамя таго, Беднарава казала, што ў Кіеве «няма вайны». У доказ гэтых слоў яна заявіла вучням, што бачыла кадры з кіеўскіх вэб-камер, якія дэманструюць, што ў горадзе няма баёў.

У самім Кіеве баі былі толькі ў самыя першыя дні вайны, але цяжкія бітвы ішлі ў яго прыгарадах, а акрамя таго, сталіца падвяргалася ракетным ударам.

Калі некаторыя вучні сталі пярэчыць настаўніцы і казаць, што па чэшскай тэлевізіі паказвалі кадры з палаючымі дамамі ў Кіеве, Беднарава рэкамендавала ім атрымліваць інфармацыю з іншых крыніц і заявіла, што чэшскае тэлебачанне належыць бізнэсоўцу і філантропу Джорджу Сорасу (што таксама не адпавядае рэчаіснасці), дадаўшы: «Мы ж ведаем, перад кім ён [Сорас] дае справаздачу».

Амерыканскі мільярдэр венгерскага паходжання Джордж Сорас фінансава падтрымлівае прасоўванне ліберальных каштоўнасцяў ва ўсім свеце і таму з'яўляецца адной з улюбёных мішэняў у канспіралогіі і змагароў з уплывам ЗША і лібералізмам.

Адзін з вучняў таемна запісаў выказванні настаўніцы на ўроку і даў паслухаць гэты запіс сваім бацькам. Апошнія звярнуліся ў школу, пасля чаго Беднарава была звольненая за грубае парушэнне правілаў паводзін. Настаўніца спрабавала аспрэчыць звальненне ў судзе, але прайграла.

Пракуратура выставіла Беднаравай абвінавачванне па артыкуле аб адмаўленні або адабрэнні генацыду. Калі яе прызнаюць вінаватай, ёй пагражае ад паўгода да трох гадоў зняволення.

Беднарава адхіляе абвінавачванні і сцвярджае, што распавядала сваім вучням пра рэальныя факты. Акрамя таго, яна кажа, што вучань запісаў толькі 18 хвілін з 45-хвіліннай дыскусіі, і яе словы аказаліся вырванымі з кантэксту.

Вайна, развязаная Расіяй супраць Украіны, і прапагандысцкая кампанія, якая суправаджае гэту агрэсію, штурхаюць Чэхію да перагляду межаў свабоды слова, і справа супраць Беднаравай — ужо не першы такі выпадак у краіне.

У прыватнасці, зусім нядаўна, у красавіку, жыхар Чэхіі атрымаў шэсць месяцаў зняволення ўмоўна, штраф і забарону на год прыязджаць у Прагу за тое, што ён прыйшоў на антыўрадавую дэманстрацыю з сімвалам «Z» і нашыўкай ПВК «Вагнер». Прысуд гэтаму чалавеку быў вынесены па тым жа артыкуле, па якім выстаўленыя абвінавачванні Беднаравай.

Каментары1

  • За Свабоду!
    28.04.2023
    Так і трэба. Будзеш прапагандаваць терор і агрэсію Расіі, то сядзеш у турму. Ябацькам варта падумаць. Але не чым. Потом, у турме, не варта здзіўляцца.

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць