Свет77

У Расіі прыдумалі, як «мінімізаваць» дэмаграфічныя страты краіны ў вайне. Рашэнне крэатыўнае

У Бураціі прапанавалі замарожваць сперму ўдзельнікаў «спецаперацыі». Усё для таго, каб «мінімізаваць дэмаграфічныя страты краіны», піша «База».

 Мабілізаваныя ў Расіі. Фота: АР

Такую ідэю высунуў доктар эканамічных навук з Бурацкага дзяржуніверсітэта Мікалай Атанаў. Па задумцы навукоўца, дзяржаве варта стварыць генетычны фонд і пры ім жа адкрыць банк спермы.

Гэта дазволіць перад адпраўкай у зону баявых дзеянняў забіраць у вайскоўцаў генетычны матэрыял, але толькі калі яны самі таго захочуць. Пасля гэтага салдацкую сперму трэба замарозіць, лічыць Атанаў.

Калі ж вайсковец загіне або атрымае цяжкае раненне, яго блізкія змогуць «рабіць дзеянні па ўзнаўленні нашчадкаў».

Пры гэтым, як лічыць Атанаў, усе выдаткі аж да ўступлення дзяцей загінулага ў дарослае жыццё павінны ўзяць на сябе ўлады.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі са спасылкай на рассакрэчаныя звесткі амерыканскай выведкі днямі заявіў, што на вайне ва Украіне за апошнія пяць месяцаў загінула больш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 80 тысяч атрымалі раненні. 

Каментары7

  • Сергей
    03.05.2023
    Приходи,постреляем .
    Боюсь ,мент,что даж этому ты не научился.
  • Valadzimir
    03.05.2023
    Цікава, а якія ёсьць "крэоціўныя" думкі наконт "мінімізацыі" дэмаграфічных страт у ўладаў Украіны? Калі умоўна прыняць, што ў гэтай братазабойчай вайне страты вайскоўцаў з аднаго і другога боку на сёняшні дзень прыкладна аднолькавыя, то для Украіны, з колькасьцю насельніцтва (якое было) у тры разы меньшым, чым у Расеі, гэта, здаецца, даволі істотна. А ў выніку распіяранага украінскага "контрнаступу", калі украінскае войска выйдзе з укрыцьцяў на адкрытае поле і гэтым дазволіць расейскаму заняцца тым, што ў яго атрымліваецца лепш усяго - "хеrачыць па плашчадям", - страты украінцаў будуць у разы большымі. Ну а ў выпадку, калі расейцы ўтрымаюцца і потым пачнецца іхны бязьлітасны "контрконтрнаступ", што здаецца даволі верагодным, то ў выніку для Украіны на некалькі будучых  пакаленьняў наогул можа ўтварыцца "дэмаграфічная яма", не кажучы пра астатнія (тэрытарыяльныя, палітычныя і г.д.) наступствы... І само сабой паўстае пытаньне - а каму і навошта гэта трэба? 
  • Рэальнасьць
    03.05.2023
    Valadzimir, Вы гучыце як сапраўдны бот і троль.

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну6

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну6

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць