Свет44

«Гэта неверагодны цуд». Ва Украіне двухгадовая дзяўчынка чацвёра сутак правяла адна ў лесе і выжыла

Пошукі двухгадовай Віялеты Мужачук з сяла Скрыпаі на ўкраінскай Харкаўшчыне працягваліся чацвёра сутак. Калі надзею амаль страцілі, дзяўчынку ўдалося знайсці ў гушчары лесу за 10 кіламетраў ад уласнага дома. Яна была падрапаная і абязводжаная, але жывая. Паліцыя называе гэта «неверагодным цудам», піша Украінская служба BBC.

Маленькая Віялета знікла з двара свайго бацькі ўвечары 23 мая. Яна гуляла там са сваім братам-блізнюком, а затым сышла ў невядомым кірунку.

Пошукі дзяўчынкі працягваліся чацвёра сутак, гэта вялікі тэрмін нават для старэйшага дзіцяці, кажуць спецыялісты. Да аперацыі прыцягнулі каля тысячы чалавек — паліцыю, ратавальнікаў і валанцёраў. Прачэсвалі лясы, аглядалі вадаёмы, іншыя двары паблізу і студні.

Надзею знайсці дзяўчынку жывой ужо амаль страцілі, але на чацвёртыя суткі, 27 мая, яе ўдалося адшукаць. Яна была ў лесе, за 10 кіламетраў ад дома. Дзяўчынка была напалоханая, абязводжаная і галодная, але жывая і не ў крытычным стане. Яе перадалі лекарам.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацпаліцыі ў Харкаўскай вобласці Вячаслаў Давыдзенка прызнаецца, што за ўвесь час ягонай працы ў крымінальным вышуку гэта першы выпадак, калі такое маленькае дзіця праз доўгі час знайшлі жывым і здаровым.

«Гэта неверагодны цуд, — згаджаецца Івашчанка. — Такіх эмоцый, мабыць, ніхто з нас у жыцці яшчэ не перажываў. Калі мы ўбачылі яе жывую, мурашкі — гэта самае малое, што мы адчулі. Мурашкі і слёзы».

Прадстаўнік Нацпаліцыі ўспамінае, што калі дзяўчынку знайшлі, яна была вельмі слабая і падрапаная, але, што дзіўна, практычна без слядоў укусаў насякомымі, якіх у гэтым дрымучым лесе процьма.

Віялета сядзела пад дрэвам і застагнала менавіта тады, калі побач праходзілі тыя, хто яе шукаў. Гэта выратавала яе.

«Калі б яна не застагнала ў гэты момант, магчыма, мы не знайшлі б яе. Гэта маленькі камячок, які сядзеў у кустах, у траве, скручаная была, маленькая, як кацяня», — кажа Івашчанка.

Каментары4

  • Лол
    28.05.2023
    Эннот, згодны, некаторыя ў два толькі хадзіць пачынаюць, а тут 10 кіламетраў прайшла па лесе. Пяць годзікаў недзе, сапраўды.
  • хх
    28.05.2023
    вось жа бедарусы... ні ў што не вераць... ёй можа быць 2, але па факту амаль 3. можа вось-вось споўніцца. дзяўчынка 2-гі раз можна сказаць нарадзілася. сапраўды шчаслівая гісторыя. я плакала, калі чытала
    рост дзяўчынак 3-х год можа дасягаць 103 см. на 103 выглядае? вы дзяцей хоць бачылі, мужыкі?
  • Параска
    29.05.2023
    хх, але так дзіўна гэта. У нас у тым годзе хлопчык знік у Вірджыніі, гэтак сама, пайшоў са двара. І знайшлі яго праз некалькі дзен, калі не спадзяваліся ўжо. Дык дзіце казала, што ён згубіўся, яго знайшоў йеці, пакарміў, даў вады і прынес дадому. Што б не ўбычыў хлопчык, знайшлі яго калі хаты, дзе шукалі ўжо.
    Вось такі выпадак. Але добра, што ўсе добра

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць