Свет1010

«Я ацаніў яго жарт». Перапалка Такаева і Лукашэнкі працягваецца

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў заяўляе, што ў Казахстана няма неабходнасці ўступаць у Саюзную дзяржаву і ядзерная зброя яго краіне таксама не патрэбная. Так ён адказаў Аляксандру Лукашэнку.

Касым-Жамарт Такаеў. Фота: LyazaTretyakova / depositphotos.com

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў адказаў Лукашэнку, які прапанаваў Казахстану і іншым краінам, што хочуць мець ядзерную зброю, уступіць у Саюзную дзяржаву.

«Я як след ацаніў яго жарт. Я думаю, што неабходнасці ў гэтым няма, паколькі існуюць і іншыя інтэграцыйныя абʼяднанні, перш за ўсё Еўразійскі эканамічны саюз.

Што тычыцца ядзернай зброі, то яна нам не патрэбная, паколькі мы далучыліся да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі і Дамовы аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі. Мы застаёмся вернымі абавязацельствам у рамках гэтых міжнародных дакументаў», — сказаў ён.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў назваў праблемаю ступень інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй і астатнімі краінамі ЕАЭС.

На Еўразійскім эканамічным форуме 24 мая ён адзначыў, што гэта пытанне трэба абмяркоўваць. «У нас ёсць у Еўразійскім эканамічным саюзе Саюзная дзяржава. Гэта значыць, у сусветнай палітычнай гісторыі створаны ўнікальны прэцэдэнт або феномен, як хочаце. Стварэнне дзяржавы па формуле «дзве краіны — адна дзяржава» з адзінай палітычнай, юрыдычнай, вайсковай, эканамічнай, валютнай, культурнай, гуманітарнай прасторай, з адзіным саюзным урадам, з адзіным саюзным парламентам. Ну, я прашу прабачэння, і нават ядзерная зброя адна на дваіх цяпер», — сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка пабачыў у словах Такаева іншае. Ён заявіў, што той, хто хоча ядзерную зброю, хай уступае ў саюз Расіі і Беларусі.

«У саюз Беларусі з Расіяй трэба ўступаць і ўсё: будзе ядзерная зброя на ўсіх», — заявіў Лукашэнка.

Каментары10

  • Петро
    29.05.2023
    Ну вот. А Саша ядреными бонбами поделиться хотел.
    Саша туповат. Он еще не понял, что против ДРГ ядерные бонбы, это как по комарам стулом бить.
    Самое смешное что Россия это тоже еще не поняла
  • Паляшук
    29.05.2023
    Фармальна ён правы, але змест заявы Такаева пра існаванне "культурнай, моўнай, рэлігійнай ідэнтычнасці" беларусаў з расейцамі, то бок існаванне аднаго народа, - гэта цалкам абразліва і памылкова. Такаеў стаў на адну дошку з крамлёўскімі прапагандонамі, розніцы не бачу абсалютна. Аднак, такія гульні на ідэалагічнай прасторы рф не ўратуюць Паўночны Казахстан ад прэтэнзій рф. Бо калі "адзін народ" у Беларусі - гэта міф з-за русіфікацыі, то ў Пн. Казахстане сапраўды жыве ідэнтычнае з расейцамі насельніцтва. Падтакванне акупантам Беларусі вылезе бокам.
  • Ёсік
    29.05.2023
    Як быццам ЯЗ ёсьць у лукашэнкі. Такі блазан-размеркавальнік - хадзіце да пуціна, а я дам вам ЯЗ.

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць