Грамадства2828

У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт

У Лідскім РАУС на выхадных раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

Дзмітрый Сарокін. Фота: сацсеткі

Пра гэта напісаў у твітары праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на знаёмага памерлага. Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца «Медыязоны».

Прычына, па якой Дзмітрый Сарокін апынуўся ў РАУС, невядомая. Аднак, як распавёў знаёмы Дзмітрыя, сілавікі затрымлівалі яго раней і здымалі з ім відэа.

Прычына смерці Дзмітрыя невядомая. Пахаванне прызначана на аўторак.

Дзмітрый працаваў як дызайнер, маркетолаг, мастак-канструктар, мерчандайзер у розных кампаніях. Ён скончыў Лідскі тэхнічны каледж па спецыяльнасці «тэхнік-механік», а потым вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму на дакументазнаўцу.

Каментары28

  • Мікола)))
    05.06.2023
    Этнацыд
  • Ёсік
    05.06.2023
    Не памятаю, каб за амаль 29 гадоў кіраваньня гаранта стабільнасьці, каб хто з мусаўцаў панёс адказ, мо якія адзінкі і былі, хутчэй за хабар. Скажуць, што сэрца раптоўна спынілася, труну не адкрываць, а то пасадзім за экстрэмізм.
  • Героям слава
    05.06.2023
    Відавочна забілі ці давялі да сьмерці

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць