Грамадства1212

Візавы цэнтр Літвы цалкам прыпыніў прыём дакументаў у Мінску на нацыянальныя візы. Што далей?

На сайце візавага цэнтра VFS Global паведамляецца, што з 29 чэрвеня Літоўскі візавы цэнтр спыняе прыём дакументаў у Беларусі на нацыянальныя візы. Чаму так адбываецца і як беларусы змогуць патрапіць у Літву?

Фота: «Наша Ніва»

Літоўская віза ў Беларусі — усё?

Раней візавы цэнтр Літвы прыпыніў прыём дакументаў у Беларусі на нацыянальныя візы па рабочых прычынах. У Мінску гэта адбылося з 15 чэрвеня, а ва ўсіх іншых гарадах — з 14 чэрвеня.

Прыпыненне прыёму дакументаў на візу па ўсіх іншых падставах запланавана адбылося 28-29 чэрвеня. 

Зараз атрымаць літоўскую нацыянальную візу можна будзе непасрэдна на тэрыторыі Літвы або ў некаторых іншых краінах (напрыклад, у Грузіі і Арменіі).

З чым звязаныя гэтыя змены?

Рэч у тым, што з 1 ліпеня ў Літве набываюць моц змены ў закон «Аб прававым статусе іншаземцаў». Ад гэтай даты замежнікі, якія не знаходзяцца ў Літве, будуць звяртацца па нацыянальныя візы толькі праз знешняга пастаўшчыка паслуг, абранага Дэпартаментам міграцыі. Да гэтага часу такія заявы прымаліся літоўскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі або візавымі цэнтрамі за мяжой, вызначанымі Міністэрствам замежных спраў.

З 1 ліпеня ўсе заявы на выдачу нацыянальных віз павінны будуць падавацца праз MIGRIS — на вэб-сайце migracija.lt.

На сайце Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі можна прачытаць падрабязную інфармацыю, каму і як будуць выдаваць літоўскія нацыянальныя візы.

Фота: «Наша Ніва»

Сярод важных змен можна адзначыць, што зараз пэўнай катэгорыі асоб замест нацыянальнай візы будуць выдаваць часовы дазвол на жыхарства. Замежнікі, якія трапляюць у спіс тых, каму не будуць выдаваць нацыянальныя візы, павінны будуць падаць заяву на атрыманне часовага дазволу на жыхарства ў Літве, каб легальна ўехаць у краіну і застацца ў ёй.

Часовы дазвол на жыхарства можна атрымаць не толькі ў Літве, па прыбыцці ў Міграцыйны дэпартамент, але і ў 34 цэнтрах кампаніі VFS Global, якія дзейнічаюць у замежных краінах, дзе вышэйзгаданыя паслугі аказваюцца з пачатку гэтага года. (Беларусі, прынамсі, пакуль у гэтым спісе няма). Але ў ім ёсць Грузія і Арменія, куды беларусы могуць трапіць без візы.

Каб падаць дакументы ў самой Літве, трэба будзе мець візу любой іншай краіны ЕС.

 Чытайце таксама:

«Пачыналі зімой, а трапілі ў візавы цэнтр толькі ў маі». Дзе танней атрымаць візу ў Еўропу?

Каментары12

  • Fransyskys Skarynys
    29.06.2023
    Lietuva prystypae da chargovaga kroka kanchatkovaga vyrashennia lits'vinskaga pytannia?
  • Жмудзіла
    29.06.2023
    Гэта ўжо нават не смешна! Чым больш яны штосці абмяжоўваюць і зачыняюць, тым больш беларускіх нумароў ў Летуве. Жгіце далей.
  • Сапега
    29.06.2023
    Як мы з імі былі ў адной дзяржаве? Сцыкуны

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя8

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя8

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць