Эканоміка11

Кампанія «Штадлер» пакуль застаецца ў Беларусі?

Інфармацыя пра намер швейцарскай кампаніі «Штадлер» пакінуць беларускі рынак распаўсюдзілася ўчора пасля таго, як пра гэта згадаў міністр транспарту Літвы ў кантэксце супрацоўніцтва са «Штадлерам» ягонай дзяржавы. Аднак у самой кампаніі адкрыты вакансіі.

Беларускаму прадстаўніцтву швейцарскай кампаніі ЗАТ «Штадлер Мінск» патрабуецца з дзясятак супрацоўнікаў, пераважна інжынерных спецыяльнасцяў. Гэта вынікае з прагляду рэсурсаў, якія публікуюць абвесткі аб вакансіях.

Чытач «Нашай Нівы» патэлефанаў, каб паспрабаваць уладкавацца на завод, дзе збіраюць маторaвагонны рухомы састаў. У офісе прадстаўніцтва параілі даслаць ім сваё рэзюмэ праз рэсурс rabota.by. У тэлефоннай гутарцы супрацоўніца параіла яму «адгукацца на вакансіі, калі яны ёсць».

На пытанне чытача пра адыход кампаніі з Беларусі супрацоўніца «Штадлер Мінск» не змагла канкрэтна адказаць і зноў параіла «адгукацца на вакансіі».

«І ўжо тады будзеце гаварыць з кіраўнікамі, якія выстаўлялі гэтыя вакансіі, на што яны разлічваюць і які ў іх аб’ём працы. Што будзе далей, я вам не скажу, бо я гэтага не ведаю», — падсумавала яна.

«Супольнасць чыгуначнікаў» сцвярджае, што пасля ўвядзення шэрага санкцыйных пакетаў адносна Беларусі выпуск прадукцыі прадпрыемства «Штадлер» у Фаніпалі скараціўся з прычыны адмовы ад супрацоўніцтва з ім некаторых краін, куды раней пастаўляліся вырабы.

У той жа час сцвярджэнні аб спыненні функцыянавання завода ў Фаніпалі і поўным згортванні вытворчасці заўчасныя.

Праз каналы «Супольнасці чыгуначнікаў» устаноўлена, што планаў па скарачэнні штату супрацоўнікаў і згортванні вытворчасці ў агляднай перспектыве ў завода «Штадлер Мінск» у Фаніпалі няма.

Цяпер на заводзе нібыта рэалізуюцца праекты па вырабе і пастаўцы маторавагоннага рухомага саставу для Казахстана і Азербайджана, працягваецца сэрвіснае абслугоўванне абсталявання электрацягнікоў, закупленых Беларускай чыгункай. Такім чынам, можна меркаваць, што завод па вытворчасці электрацягнікоў у Фаніпалі ў найбліжэйшы час працягне сваё функцыянаванне.

Швейцарская кампанія Stadler Rail (Stadler Bussnang AG) арганізавала з 2014 года ў Фаніпалі Дзяржынскага раёна лакалізаваную вытворчасць маторaвагоннага рухомага саставу пад назвай «Штадлер Мінск». Гэта вытворчасць па зборцы маторавагоннага рухомага саставу на замову розных краін, вагонаў метро, трамваяў, а таксама спальных вагонаў.

Каментары1

  • mikola
    23.06.2023
    Nihai zamykaiuc svoi biznas....Geta ni patrebna sionjasnjai Uladze !

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць