Эканоміка1313

Пасол Круты: Праз год-два ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на расійскі кірунак

«Праз год-два ў Беларусі не будзе праблем з лагістыкай», — упэўнены пасол у Расіі Дзмітрый Круты.

Дзмітрый Круты. Фота: БелТА

Праз год-два ў Беларусі не будзе праблем з лагістыкай, бо ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на ўсходні кірунак, пра гэта заявіў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Расіі Дзмітрый Круты, як піша «Спутнік».

Пры гэтым ён адзначыў, што праблемы з адгрузкай прадукцыі праз Захад адчуваюць і кампаніі, якія не падпадаюць і ніколі не падпадалі пад санкцыйныя абмежаванні.

У сувязі з гэтым, на думку Крутога, адказ адзін — шукаць новыя маршруты і пераарыентавацца на ўсход.

Беларусь, па словах пасла, у гэтым кірунку ўжо зрабіла вельмі вялікую працу, пераарыентаваўшы больш за 10 мільёнаў тон грузаў за кароткі прамежак часу па маршрутах, па якіх раней ніколі не працавала.

«Гэта вялікая сфера задач для нашых галін», — падкрэсліў беларускі пасол.

Разам з тым ён дадаў, што яна вельмі паспяхова вырашаецца па шырокім спектры галін: ад металургіі і хіміі да дрэваапрацоўкі.

«І цяпер гэтыя каналы проста пашыраюцца, маштабуюцца. І калідоры Поўнач і Поўдзень, Далёкі Усход, Сібір, Урал — гэта выдатныя маршруты. Кантэйнерныя цягнікі ў Кітай. Прыкладаў дзясяткі, сапраўды», — адзначыў Круты.

Каментары13

  • Bhagawan
    19.06.2023
    "Treba jašče troški paciarpieć" heta mantela budzie aktualnaja zaŭsiody.
  • Ягоныя словы
    19.06.2023
    Памятайце гэта твар і ягоныя словы.
  • *
    19.06.2023
    Здзейсніца мара ідыетаў, мы нарэшце вернемся у склад арды

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць