Навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў калоніі за данаты
Такі прысуд вынесены 24 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядзела суддзя Дзіна Кучук, піша «Вясна».

Юрый Адамаў. Фота з сацсетак
Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.
Паводле праўладных СМІ, ён быў затрыманы за 24 ахвяраванні «BySol» і «ByHelp» на 1590 даляраў.
Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванні ў ЗША.
-
Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах
-
Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі
-
«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі
Каментары