Калі Пуцін памрэ, Ірландыя наўрад ці выкажа спачуванне Расіі — прэм'ер
Хоць Ірландыя настойвае на тым, што яна працягвае прытрымлівацца палітыкі нейтралітэту, высокапастаўленыя чыноўнікі кажуць, што гэта тычыцца, хутчэй, ваеннага нейтралітэту, чым палітычнага.

Прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар заявіў, што не думае, што ірландскі ўрад выкажа спачуванне Расіі ў выпадку смерці расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, піша «Украінская праўда».
Ён дадаў, што не верыць, што ірландcкая дэлегацыя будзе прысутнічаць на пахаванні расійскага прэзідэнта.
Ірландскі ўрад прытрымліваўся строгай палітыкі нейтралітэту на працягу ўсёй Другой сусветнай вайны.
Аднак тагачасны міністр замежных спраў Эйман дэ Вайлера выклікаў абурэнне міжнароднай супольнасці, калі выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Адольфа Гітлера ў выніку самагубства ў 1945 годзе.
Гэта падзея нанесла значны рэпутацыйны ўрон дэ Вайлера і дзяржаве і лічыцца важным момантам у гісторыі ірландскага нейтралітэту.
Хоць Ірландыя настойвае на тым, што яна працягвае прытрымлівацца палітыкі нейтралітэту, высокапастаўленыя чыноўнікі кажуць, што гэта тычыцца, хутчэй, ваеннага, чым палітычнага нейтралітэту.
На мінулым тыдні Варадкар паабяцаў быць з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца, падчас візіту ў Кіеў.
Ён таксама абвясціў аб выдзяленні некалькіх мільёнаў еўра дадатковага фінансавання на гуманітарную дапамогу Украіне.
Каментары