Грамадства

Сёння ў Вільні пройдзе праваслаўная служба ў падтрымку марафону салідарнасці з палітвязнямі

«Mы з айцом Георгіем [Роем] падумалі, што таксама хочам паўдзельнічаць у марафоне салідарнасці беларусаў, які сабраў 430 тысяч еўра. Але як? Найлепшае, што могуць зрабіць святары (акрамя асабістых данатаў, вядома ж), — гэта маліцца», — напісаў у сваім тэлеграме беларускі святар усяленскай юрысдыкцыі Аляксандр Кухта.

«Кожную службу мы молімся за тых, хто несправядліва сядзіць. Кожную службу мы ўспамінаем палітвязняў і іх сем'і. Кожную службу мы молімся за тых, хто страціў свой дом і сваю Радзіму і цяпер шукае месца ў свеце. Кожную службу мы молімся за Беларусь. І кожную службу мы молімся за Украіну.

Але сёння мы прапануем кожнаму беларусу (і кожнай беларусцы), хто ўнёс лепту ў марафон салідарнасці, напісаць імёны блізкіх і дарагіх людзей. А мы з радасцю ўспомнім кожнае імя на гэтай службе.

«Бо любоў і праўда павінны перамагчы, а ўсякае зло павінна быць спынена. Бо кожная сляза павінна быць сцёртая, а нашы справы павінны напоўніцца клопатам аб блізкіх», — напісаў Аляксандр Кухта.

«Калі вы ўдзельнічалі ў марафоне, проста пакіньце імёны блізкіх вам людзей у гугл-форме вось тут (я памятаю пра бяспеку). Ці можаце перайсці ў групу нашага храма — там такі ж тэкст — і пакінуць імёны там. Абдымаю кожнага. Люблю кожнага. Чакаю кожнага на службе», — напісаў ён.

Служба пройдзе ў Вільні па адрасе Bokšto, 4. Гэта цэнтр горада, вуліца, што прымыкае да Замкавай (Pilies), суседні будынак з карчмой «1863».

Пачатак а 10-й раніцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць