Свет55

Упершыню ў гісторыі ў космас паляцяць маці з дачкой

18-гадовая студэнтка Абердзінскага ўніверсітэта Анастэйша Маерс разам з мамай Кейшай Шахаф выйгралі месцы для палёту ў космас. Яны стануць першымі маці і дачкой, якія адпраўляюцца ў космас.

Анастэйша Маерс з мамай Кейшай Шахаф. Фота: Virgin Galactic

Маці з дачкой выйгралі два месцы на другім касмічным камерцыйным рэйсе Virgin Galactic даследчай кампаніі Рычарда Брэнсана. Кошт аднаго месца складае 683 тысячы даляраў, піша ABC.

Мэтай конкурсу было «адправіць у космас больш розных людзей».

Адзначаецца, што калі Кейша даведалася пра выйгрыш, то, не вагаючыся, абрала спадарожніцай сваю дачку Анастэйшу.

Цяпер 18-гадовая дзяўчына вучыцца на астрабіёлага ў Шатландыі. Яна стане другой самай маладой касманаўткай.

«Я хачу быць астрабіёлагам, хоць часам гэта здаецца немагчымым. Думаю, што ёсць так шмат людзей, якія хочуць убачыць космас. Я ганаруся тым, што ўдзельнічаю ў гэтай місіі», — распавяла дзяўчына.

Маці з дачкой стануць першымі жыхарамі Карыбскага басейна, якія адправяцца ў космас.

Вядома, што разам з імі ўбачыць космас зможа былы алімпійскі канаіст Джон Гудвін — другі ў свеце чалавек, які паляціць у космас з хваробай Паркінсана.

Касмічная місія пачнецца 10 жніўня ў Нью-Мексіка.

Каментары5

  • дочка Максима Дизайнера
    08.08.2023
    Космас пачынаецца за Месяцам
    а гэта так... крыху вышэй за самалёт
  • Цыалкоўскі
    08.08.2023
    Ну, нарэшце і ў космасе цяпер разнастайнасць і інклюзіўнасць! Але ж можна было адправіць аднаго мігранта і аднаго трансгендера!
  • Вильямсон
    08.08.2023
    Трансгендеров нужно запускать.

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць