Здарэнні22

Ратавальнікі зноў даставалі хлопчыка з заблакаванай машыны

Здарэнне адбылося 11 жніўня на вуліцы Савецкай у Полацку, паведамляе МНС.

Бацькі дзіцяці ўжо выйшлі з аўто, не паспеўшы дастаць паўтарагадовага хлопчыка, калі спрацаваў цэнтральны замок. Такім чынам адбылося самаадвольнае зачыненне ўсіх дзверцаў. Малы застаўся ў аўтакрэсле.

Фота: МНС

Тата дзіцяці пасля спроб адчыніць машыну самастойна звярнуўся ў МНС. І выратавальнік Дзмітрый Трашчанка змог разблакаваць дзверцы кіроўцы слясарным інструментам.

«На працягу ўсёй выратавальнай аперацыі хлопчык паводзіў сябе па-мужчынску і не плакаў. Пасля вызвалення дапамога медыкаў яму не спатрэбілася», — сказалі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Каментары2

  • Ёсік
    12.08.2023
    Слясарныя прылады? А патэлефанаваць у фірму, каб адчынілі аўто? А, грошай шкада.
  • Rys
    12.08.2023
    «…паводзіў сябе па-мужчынску…» - за такое навязванне гендэрных стэрэатыпаў рэдакцыю НН у штатах ужо б закэнсілі асобы, павёрнутыя на гендары і фемінізме

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць