Нерухомасць77

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

Жыхары Гродна назіраюць цікавую карціну: перад пачаткам працоўнага дня, перад дзвярыма прадпрыемства «Гроднажылбуд» збіраюцца чэргі з дзясяткаў грамадзян. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Плюсы ад росту курсаў валют

Цікавасць да куплі гатовых кватэр ад забудоўшчыка павысілася бліжэй да сярэдзіны жніўня. Акурат у гэты час назіралася заўважнае аслаблення курса беларускага рубля адносна даляра і еўра. Пакуль курсы валют ставілі гадавы рэкорд, людзі, якія трымалі зберажэнні ў далярах або еўра, спяшаліся заняць чаргу, каб набыць «патаннелыя» кватэры. І рэч тут не ў нейкіх зніжках ад забудоўшчыка.

У валютным вымярэнні цана на гатовыя кватэры ў новабудоўлях зніжаецца паралельна з ростам курсаў. Толькі з 1 па 15 жніўня беларускі рубель абясцэніўся адносна даляра на 7% — з 3,0344 да 3,2651 рубля за даляр ЗША па курсе НБРБ. Роўна настолькі знізіліся і цэны на кватэры (калі глядзець у валюце).

Эканомія ў тысячы даляраў

Напрыклад, трохпакаёвая кватэра на 79 м² у 18-павярховым доме па вуліцы Старамалышчынскай каштуе 126 400 рублёў (па 1600 рублёў за метр). Па стане на 1 жніўня гэта было каля $41 655. А ўсяго праз 15 дзён — ужо $38 712.

Фота: скрыншот з сайта ghb.by

Усяго за палову месяца кватэра «патаннела» амаль на 3 тысячы даляраў.

Адзначым, што агучаныя цэны актуальныя толькі пры аплаце ўсёй сумы на працягу 60 каляндарных дзён ад моманту заключэння дамовы.

У выпадку з кватэрамі ў доме па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў розніца яшчэ больш заўважная, бо там «квадрат» каштуе 1950 рублёў. У доме засталіся вольныя толькі 3-, 4– і 5-пакаёвыя кватэры. Самая малая з іх мае плошчу 80 м². Гэта 156 тысяч рублёў, што на пачатку месяца раўнялася 51 410 далярам. Праз 15 дзён такая кватэра каштавала ўжо $47 778. Як вынік — мінус 3632 даляры за два тыдні.

Фота: скрыншот з сайта ghb.by

У адрозненні ад кватэр у новабудоўлях, рынак другаснай нерухомасці не прадугледжвае такіх «падарункаў», бо, як правіла, усе цэны на нерухомасць у Беларусі зафіксаваныя ў далярах ЗША. І нават калі цэны на другасным рынку і зніжаюцца, то не так істотна. На прыкладзе Гродна можна ўбачыць, што за квартал зніжэнне сярэдняй цаны на кватэры па даных рэальных здзелак склала ўсяго 1,7% супраць мінус 7,7% за два тыдні ў выпадку з кватэрамі ў новабудоўлях.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Падобны ажыятаж і чэргі назіраюцца не ўпершыню, як і сам факт абясцэньвання беларускай валюты.

Гэта звязана з тым, што беларусы традыцыйна ў большасці сваёй захоўваюць зберажэнні ў валюце. Апроч гэта сярод іншых важных фактараў можна вылучыць тое, што шмат гродзенцаў працуюць у Еўропе. У прыватнасці, кіроўцамі фур. Зарплаты ў іх высокія і выплачваюцца ў еўра. Таму многія спяшаюцца скарыстацца «дысконтам» ад Нацбанка.

Чытайце таксама: 

Наплыў турыстаў — кватэры ў цэнтры Гродна здаюць і па 100 даляраў за суткі. «З такімі цэнамі кватэру можна адбіць за некалькі гадоў»

Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць

Каментары7

  • Алладин
    17.08.2023
    Спите жители Богдада, в Богдаде все спокойно
  • Vалик
    17.08.2023
    Ну вот. Оказвается, не все так плохо в "сасуте". Люди живут, плодятся, скупают квартиры за наличку... Значит есть жизнь на Марсе
  • Максим Дизайнер
    17.08.2023
    Бедные!Бедные и няшчастныя беларусики!80 квадратов - за 51 косарь, чэрги. Праклятая крывавая дыктатура!И какими дальнобоями гроденцы працуют?Контрабоями и барыгабоями они працуют уже как лет 30.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць