Грамадства

На чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы зборная Беларусі заняла трэцяе месца ў агульным заліку

У нядзелю на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы, што праходзіў 7–13 жніўня ў швэдзкім Гётэборгу, беларускія спартоўцы (дакладней – спартоўкі) здабылі два мэдалі.

Напачатку «бронзу» ў эстафэце 4х100 мэтраў заваявалі Юлія Несьцярэнка, Натальля Сафроньнікава, Алена Неўмяржыцкая ды Аксана Драгун. Дзяўчаты прабеглі дыстанцыю за 43,61 сэкунды, саступіўшы 0,9 сэкунды зборнай Расеі і 0,1 сэкунды камандзе Брытаніі.

Юліяна Жаўнярук, Сьвятлана і Ілона Усовічы ды Ганна Козак здабылі «срэбра» ў эстафэце 4х400 мэтраў (3:27,69). Першае месца ў зборнай Расеі (3:25,12).

Такім чынам, на рахунку беларускай каманды дзевяць мэдалёў: чатыры залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя. Вынік беспрэдэнтны.

Цікава, што жанчыны заваявалі ў два разы больш мэдалёў, чым мужчыны. На іх рахунку тры залатыя мэдалі: сёстры Рыта (хада на 20 км) і Алеся (стыпль-чэз) Туравы, Натальля Харанэка (ядро). Надзея Астапчук мае «срэбра» (ядро). Па адным сярэбраным і бронзавым мэдалі заваявалі эстафэтныя каманды.

Іван Ціхан заваяваў «золата» (молат), Андрэй Міхневіч – «срэбра» (ядро), Вадзім Дзевятоўскі – «бронзу» (молат).

Калі браць пад увагу вартасьць мэдалёў (па колькасьці залатых), што робіцца найчасьцей, то беларуская нацыянальная дружына ў неафіцыйным камандным заліку займае трэцяе месца. Першая – Расея, яна мае ажно 34 мэдалі (12 залатых, 12 сярэбраных, 10 бронзавых), Нямеччына — 10 (4, 4, 2).

Калі браць пад увагу агульную колькасьць мэдалёў, беларусы – пятыя. Нас абышлі зборныя Гішпаніі і Вялікабрытаніі, што маюць па 11 мэдалёў. Але ў гішпанцаў і гішапанак тры залатыя, у Вялікабрытаніі толькі адно «золата».

А што суседзі? Польшча мае 7 мэдалёў (0, 3, 4), Украіна – 3 (0, 1, 2). Літва і Латвія маюць па адной узнагародзе: і там, і там «золата».

Усяго мэдалі заваёўвалі спартоўцы 31 краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць