Спорт44

Беларусам не пакажуць найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў новага сезона — Эйсмант

Белтэлерадыёкампанія не плануе купляць жывыя трансляцыі новага сезона Лігі чэмпіёнаў па футболе, які стартуе 19 верасня, а таксама чэмпіянату Еўропы-2024 у Германіі. Пра гэта выданню Tochka.by сказаў кіраўнік БТ Іван Эйсмант.

«Белтэлерадыёкампанія Лігі чэмпіёнаў паказваць не будзе, у нас няма правоў на гэты праект, мы не ўдзельнічалі ў таргах. Пра Еўра-2024 пакуль не думалі, але, мне здаецца, таксама не, пакуль размоў пра гэта не ідзе», — адзначыў Эйсмант.

Што тычыцца Алімпіяды-2024 у Парыжы, то наконт яе, паводле Івана Эйсманта, застаецца нямала пытанняў.

«А Алімпіяда будзе ў Парыжы? А мы будзем удзельнічаць з расіянамі? Не ведаю, ці варта паказваць Алімпійскія гульні, калі там не будзе нашых спартсменаў.

Пытанне ўдзелу яшчэ не вырашана. Але на тэрыторыі Беларусі няма таргоў па Алімпіядзе. Ну, не і не. Мы з гэтай нагоды моцна не перажываем. Такая Алімпіяда нам не патрэбная», — сказаў чыноўнік.

Пракаментаваў ён і сітуацыю з трансляцыяй матчаў чэмпіянату свету ў Катары восенню-зімой 2022 года. Тады да апошняга абмяркоўвалася магчымасць паказаць мундыяль беларускім заўзятарам, але ў выніку ўсё адмянілася. Паводле версіі Эйсманта, за паказ некаторых спаборніцтваў БТ унесла перадаплату, але грошы ім назад не аддалі, «па сутнасці, яны былі скрадзеныя». Таму ён, маўляў, і не хоча больш з гэтым мець справу.

Каментары4

  • Лісіца і вінаград
    06.09.2023
    Ну, не і не. Мы з гэтай нагоды моцна не перажываем. Такая Алімпіяда нам не патрэбная


    https://web-analytics.online/325881
    І раззлаваная лісіца выдала цэлае жыццёвае разважанне.

    "Пробившись попусту час целой,
    Пошла и говорит с досадою: «Ну, что́ ж!
    На взгляд-то он хорош,
    Да зелен — ягодки нет зрелой:
    Тотчас оскомину набьешь."
  • TV
    06.09.2023
    Лукашэнка праваліў спорт у Беларусі. Лукавы дыктатар няўдачнік.
  • mikola
    06.09.2023
    Ni pakazuc ? Nu i ni treba !

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць