Грамадства88

«Высакароднае золата». Як аформяць вуліцы і плошчы Мінска да Дня народнага адзінства

Як упрыгожаць сталіцу да 17 верасня, якое ўлады абазначылі як Дзень народнага адзінства, «Мінск-Навінам» распавяла начальніца аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркова.

Паводле дызайнеркі, у гэтым годзе ў якасці асноўнага фону графікі было абрана «ўрачыстае і высакароднае золата, якое сімвалізуе рост дабрабыту, росквіт і бяспеку». Акрамя таго, прысутнічаюць афіцыйныя чырвона-зялёныя колеры. У афармленне дададуць абрысы кветак канюшыны, лёну, пшанічныя каласы.

«Дапоўніць цэласнасць карцінкі сілуэт бусла, што ляціць» — сімвала сталасці, высакароднасці, міру і дабра«, тлумачаць задуму дызайнеры.

Да 17 верасня аформяць усе асноўныя лакацыі Мінска.

— Будынак педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка традыцыйна ўпрыгожыць 40-метровае пано. Абʼёмныя мастацкія канструкцыі будуць устаноўлены ля стэлы «Мінск — горад-герой», габарытная інсталяцыя ў форме 9-метровага контуру краіны зʼявіцца ля «Мінск-Арэны». На Кастрычніцкай плошчы размесціцца 12-метровая імправізаваная тэматычная стэла, на плошчы Незалежнасці размесціцца светлавая канструкцыя «Салют», — удакладніла суразмоўца. — Маштабнай кампазіцыяй аформім пляцоўку ля будынка Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа». Калоны гарадской ратушы таксама набудуць урачыстае аблічча. Галоўныя праспекты будуць вітаць мінчан і гасцей сталіцы святочнымі пілонамі, а гарадскія вуліцы ўпрыгожаць тэматычныя банеры, — сказала Бугаркова.

Каментары8

  • Гы
    11.09.2023
    Будзе ззяць як высакароднае золата на ўнітазе самі знаеце каго.
  • Цім
    11.09.2023
    Калі такі рост дабрабыту, то на свяце 17.09 трэба раскідваць у напоўп людзей манеты з высакароднага золата. Гэта будзе стыльна на выбраным фоне "Мінскрэкламы". 
    І загадзя пра гэта паведаміць глядачам БТ. Будзе аншлаг.
  • Oh no
    11.09.2023
    Зрабіце блевацельны смайлік для такіх навін

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць