Свет11

«Гэта вельмі ўразлівая мадэль». Пашынян заявіў, што Арменія больш не можа спадзявацца на Расію

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у інтэрв'ю выданню Politico заявіў, што ягоная краіна больш не можа спадзявацца на Расію як на гаранта бяспекі, нават нягледзячы на рост боязі праз аднаўленне канфлікту з Азербайджанам.

Нікол Пашынян у Маскве 25 мая 2023 года. Фота: Contributor / Getty Images

«У выніку падзей ва Украіне магчымасці Расіі змяніліся… Арменія больш не можа спадзявацца на Маскву як на гаранта сваёй бяспекі, нават нягледзячы на тое, што расце асцярога з нагоды аднаўлення адкрытага канфлікту з Азербайджанам», — сказаў Пашынян.

Ён назваў «няўстойлівым» падыход, калі ў выпадку абвастрэння канфлікту кожны раз даводзіцца заклікаць Расію ў якасці гаранта бяспекі. Цяпер, паводле Пашыняна, стратэгія Арменіі заключаецца ў тым, каб максімальна знізіць «залежнасць ад іншых».

«Мадэль, згодна з якой у нас узнікаюць праблемы з нашымі суседзямі, і мы павінны запрашаць іншых абараніць нас — усё адно, хто гэтыя іншыя, — ёсць вельмі ўразлівай мадэллю», — адзначыў армянскі прэм'ер.

У інтэрв'ю ён успомніў падзеі верасня 2022 года. «Азербайджан атакаваў тэрыторыю Арменіі, захопліваў тэрыторыі, а саюзнікі маўчалі і не рэагавалі».

У сувязі з гэтым, як адзначыў Пашынян, Арменіі давялося пайсці на дамоўленасць, каб «зафіксаваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць».

3 верасня ў інтэрв'ю італьянскаму выданню La Repubblica Нікол Пашынян казаў, што цяпер «Расія мае патрэбу ў зброі і боепрыпасах», таму «нават калі б захацела, не змагла б забяспечыць патрэбы Арменіі ў сферы бяспекі».

Каментары1

  • яшчэ
    13.09.2023
    Дайшло?

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы15

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць