Вайна22

УСУ афіцыйна пацвердзілі вызваленне Кляшчэеўкі

Украінскія войскі вызвалілі населены пункт Кляшчэеўка на Бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў капітан Ілья Яўлаш, піша «Украінская праўда».

Вызваленая Кляшчэеўка. Скрыншот відэа з фэйсбук-старонкі брыгады «Лють»

«Магу пацвердзіць, што гэта адбылося дзякуючы намаганням 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 5-й асобнай штурмавой брыгады і аб'яднанай брыгады Нацпаліцыі «Лють», — паведаміў Ілья Яўлаш.

Цяпер, па словах Еўлаша, у дэакупаваным населеным пункце прадаўжаюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы, сілы абароны замацоўваюцца на пазіцыях.

Разам з тым аб'яднаная штурмавая брыгада Нацпаліцыі «Лють» апублікавала відэа з Кляшчэеўкі і таксама пацвердзіла вызваленне населенага пункта:

«Мы, вайскоўцы 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 5-й асобнай штурмавой брыгады, асобнай аб'яднанай штурмавой брыгады паліцыі «Лють», выканалі заданне — вызвалілі населены пункт Кляшчэеўка Данецкай вобласці ад акупантаў. Аднак вораг не пакідае спроб захапіць яго зноў».

Раней у нядзелю кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак апублікаваў фота з вайскоўцамі ў Кляшчэеўцы на фоне мясцовага храма, адзначыўшы, што Украіна заўсёды вяртае свае тэрыторыі. Аднак у брыгадзе «Лють» тады заявілі, што ў Кляшчэеўцы вядуцца актыўныя штурмавыя дзеянні, і пацвердзіць стапрацэнтны кантроль над населеным пунктам яны не могуць.

Каментары2

  • Андрусь
    17.09.2023
    З Кляшчэеўкі ж колькі дзён таму апублікаваў відэа Полк Кастуся Каліноўскага, з каментаром, што нашы хлопцы ўвайшлі ў Кляшчэеўку, якую пакінулі расійцы.На відэа жаўнеры спакойна ідуць вуліцай практычна цалкам зруйнаванай рёскі. Пазней ПКК паведаміў, што паспяшаўся з заявай аб вызваленні Кляшчэеўкі і за яе яшчэ вядуцца цяжкія баі. 
    І вось - у беларускім СМІ паведамленне пра тое, што Кляшчэеўка, усё ж, вызваленая. Але з гэтай навіны на НН ў кантэксце ранейшых атрымліваецца, што каліноўцы хацелі прымазацца да чужоў перамогі: аказваецца, Кляшчэеўку вызвалі 80-я і 5-я брыгады УСУ і брыгада паліцыі "Лють", а ніякім Палком Кастуся Каліноўскага там нават не пахла. 
    Дык усё ж, удзельнічала беларускае падраздзяленне ў вызваленні гэтага населенага пункта, ці "хтота ўрот"? 
  • Сатурн
    18.09.2023
    Молодцы украинцы и успехов им в дальнейшем!)))

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць