Грамадства2222

«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў

Адыёзны прапагандыст Яўген Пуставы ў эфіры тэлеканала СТБ падзяліўся прыкладам «няшчырага патрыятызму», які ён заўважае ў некаторых беларусах. Маркерам выступіла беларуская мова.

Скрыншот з відэа

«Давайце шчыра, беларусы думаюць на рускай мове. Я б хацеў, можа быць, каб яны думалі па-беларуску, але яны думаюць па-руску. Калі я пішу ў беларускамоўную прэсу, я магу перастроіцца, думаць па-беларуску, а потым зноў вярнуцца да рускай мовы.

Але нават тыя, хто падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам дзе-небудзь у гарадскім транспарце, пачынае размаўляць на беларускай мове. Я ж бачу пакуты перакладу ў іх вачах.

Я хачу сказаць, што я беларускую мову ведаю лепш за іх, хоць у мяне рускія карані», — сказаў Пуставы.

Варта адзначыць, што аргумент «я ведаю беларускую мову лепш за іх, але не размаўляю на ёй, бо я не такі…» зусім не арыгінальны, ён якраз-такі вельмі тыповы для метадычак русіфікатараў. Пры гэтым дэманстраваць узровень ведання мовы, ды нават проста факт валодання ёй, людзі, якія гэтым «аргументам» аперуюць, часцей за ўсё адмаўляюцца. Як і той жа Пуставы, які падчас сваёй тырады прамовіў усяго толькі пару вымучаных беларускіх слоў.

Каментары22

  • не хачу слухаць
    20.09.2023
    Але нават тыя, хто падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам дзе-небудзь у гарадскім транспарце
    ===================================
    Ён хоча сказаць, што яны разам з Азаронкам ездзяць на грамадскім транспарце? І яго нехта там пазнае? Далей чытыць не мае сэнсу. Хлус на хлусе і хлусам паганяе. Хлусня адзін са стаўпоў гэтага рэжыму. 
  • Вольга
    20.09.2023
    Ну сама памяркоўнасць жа ў паводзінах. - Усяго толькі на мову пераходзяць, бачачы рускамірных пачвараў. А могуць жа неўзабаве і выпнуць з транспарту пысамі ў асфальт.
  • Новы трэнд
    20.09.2023
    Таварыш Пуставы, дзякуй за трэнд:
    !!! размаўляць на роднай беларускай мове, калі ўбачым ваш твар (яшчэ запомніць трэба) ці азаронкаў!!!!!!

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць