Здарэнні44

МЗС пра беларусаў у Францыі, якіх затрымлівалі пасля нападу ў школе: Яны ў гасцініцы, плануюць вярнуцца ў Беларусь

У МЗС Беларусі заявілі, што інфармацыя аб затрыманні двух грамадзян Беларусі ў сувязі з нападам у школе ў Францыі не адпавядае рэчаіснасці.

Супрацоўнікі паліцыі стаяць ля будынка сярэдняй школы, на якую напаў Магушкоў. Фота: Jeffrey Schaeffer / AP

«Беларусы знаходзяцца ў гасцініцы, ніякіх абмежавальных мер да іх не прымалася. У хуткім часе яны плануюць вярнуцца ў Беларусь», — расказалі Sputnik у прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У МЗС адзначылі, што беларуская амбасада ў Францыі знаходзіцца ў кантакце з нашымі суайчыннікамі, а таксама з праваахоўнымі органамі.

Нагадаем, у пятніцу ў французскім горадзе Арас на школу з нажом напаў, меркавана, выхадзец з Чачні, 20-гадовы Махамед Магушкоў. Ён крычаў: «Алах акбар!». Ён забіў настаўніка і параніў некалькіх чалавек.

У дадатак да меркаванага нападніка, пасля панажоўшчыны ў пятніцу затрыманыя некалькі членаў яго сям'і. Была інфармацыя, што сярод затрыманых былі двое беларусаў.

Чыьтайце таксама:

Пасля забойства школьнага настаўніка на поўначы Францыі затрымалі двух беларусаў

Каментары4

  • ром
    15.10.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Вероятный
    15.10.2023
    Бобр, > Пачіму превратілся в фанатіка

    З той жа прычыны, з якой русскамірныя жывуць у рабстве: культурны дэфект.  
  • Home garden
    15.10.2023
    Бобр, гэта палітыка левакоў: напусціць у краіну мільёны чужынцаў не думаючы аб іх інтэграцыі і асіміляцыі. Ніякія педагогі тут рады не дадуць. Адно мігранцкае дзіцё ў класе, дзе ўсе французы і ўсе сябры мясцовыя, і навокал жывуць мясцовыя - прыме мясцовыя правілы і культуру. Калі поўны клас мусульман і сям’я жыве ў ісламскім квартале - то вынік прадказальны

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць