Грамадства44

Сёння з Крыма ў Мінск адправіцца першы рэйсавы аўтобус

Перавозчык абяцае, што 40-гадзінны шлях з Ялты ў Мінск стане для пасажыраў «максімальна камфортным».

Фота з сайта: Kafanews.com

20 кастрычніка з акупаванага Крыма ў Беларусь адправіцца першы рэйсавы аўтобус, паведамляе сайт «Стужка навін Крыма» са спасылкай на прэс-службу «ўрада» анексаванай Рэспублікі.

Перавозчык абяцае, што 40-гадзінны шлях з Ялты ў Мінск стане для пасажыраў «максімальна камфортным».

«Сучасныя аўтобусы аснашчаныя ўсім неабходным для прыемнай дарогі, уключаючы зручныя крэслы, кандыцыянеры і тэлевізары», — гаворыцца ў паведамленні.

З Ялты аўтобус адправіцца ў 16:30 па мясцовым часе (супадае з маскоўскім і мінскім). У беларускую сталіцу пасажыры прыедуць у нядзелю ў 10:05. Маршрут пройдзе праз Керч, Сімферопаль, Алушту і Феадосію.

Аўтобус будзе хадзіць з перыядычнасцю адзін раз на чатыры дні.

Беларускія ўлады аб адкрыцці «гістарычнага рэйса» пакуль не паведамлялі.

Каментары4

  • Эннот
    20.10.2023
    Ялта— жемчужина у моря .
    Будем посещать,спасибо !
  • Жэмчуг
    20.10.2023
    Эннот, пакет и семки не забудь взять
  • mikola
    20.10.2023
    Malaicy !  Dobra prydumali ! Treba skarystacca ! Patelefanuiu sjabram. Nihai paeduc.

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну7

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну7

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць