Грамадства33

Эксперты-эколагі: На БелАЭС патрацілі каля сямі мільярдаў даляраў, а не пяць, як кажуць улады

Супольнасць «Зялёная Беларусь» падлічыла выдаткі на Астравецкую АЭС. Атрымаліся іншыя лічбы, чым сцвярджаюць улады, піша «Радыё Свабода».

Эксперты супольнасці «Зялёная Беларусь», у якую ўваходзіць таксама экспертная ініцыятыва iSans, расказалі, колькі рэальна маглі выдаткаваць на пабудову АЭС у Беларусі. У пачатку лістапада Міністэрства фінансаў Расеі назвала кошт Беларускай АЭС — 5,36 мільярда даляраў. Менавіта столькі, па іх падліках, Беларусь скарыстала з расейскага крэдыту на АЭС, які быў памерам 10,5 мільярда.

Яўген Макарчук, супрацоўнік Дэпартамента энергетычнай бяспекі iSans, прыводзіць іншыя падлікі. Паводле яго слоў, на станцыю патрацілі агулам 6,84 мільярда даляраў. Бо дадаткова былі траты на:

  • лініі і падстанцыі — 237,2 мільёна;
    пікава-рэзервовыя крыніцы — 515 мільёнаў даляраў;
    электракатлы на станцыях — 190 мільёнаў даляраў.

Акрамя таго, на саму станцыю Беларусь, па падліках экспертаў, дадаткова патраціла 536 мільёнаў даляраў.

Агулам атрымліваецца 6,84 мільярда даляраў.

На думку эксперта, узнаўляльныя крыніцы электраэнергіі больш выгадныя для Беларусі ў далейшай перспектыве.

«АЭС вырабляе электраэнергію па 6 цэнтаў за кілават-гадзіну, узнаўляльныя крыніцы вырабляюць энергію па 3 цэнты і часам танней. З гэтага кошту за АЭС таксама вяртаецца крэдыт, гэта каля 3 цэнтаў», — гаворыць Яўген Макарчук.

Каментары3

  • беспечная АЭС
    27.11.2023
    а колькі раскралі.. таго ж бетону і ўсяго
  • Андрусь
    27.11.2023
    Наўрадці карэктна лічыць выдаткі на мадэрнізацыю электрасетак і падстанцый ў складзе выдаткаў менавіта на станцыю - але гэта пытанне метадалогіі. У любым выпадку будаўніцтва БелАЭС насуперак абгрунтаваным пратэстам Літвы і непагадненню беларускага грамадства было авантурай. А зараз гэта яшчэ і стратны ў эканамічным сэнсе аб'ект. Колькасць інцыдэнтаў (у т.л. і беспрэцэдэнтых) пад час будаўніцтва станцыі выклікае сур'ёзныя сумневы ў яе бяспецы для ўсяго рэгіёну. Таму пасля знікнення рэжыму яна будзе зачынена.
  • беспечная АЭС
    27.11.2023
    дык яна і пасля будаўніцтва большую частку часу не працуе, чым працуе

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць