Здарэнні22

Следчыя раскрылі забойства, якое адбылося ў Буда-Кашалёве яшчэ ў часы БССР

Улетку 1989 года жыхарка Буда-Кашалёва нечакана стала ўдавой. Увечары 19 ліпеня яе 51-гадовы муж апошні раз пераступіў парог дома. Ужо ноччу жанчына паехала ў морг на апазнанне.

Фота: СК

Неўзабаве па невялікім мястэчку разнеслася страшная навіна — каля гасцініцы забілі работніка электрасетак. Мужчына памёр ад страты крыві, якая развілася ў выніку колата-рэзанай раны, аднаўляе падзеі тых часоў Следчы камітэт.

Больш за 30 гадоў забойства значылася ў катэгорыі нераскрытых. Восенню 2022 года супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела СК сумесна з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа змаглі разблытаць злачынства.

Пад следствам аказаўся 64-гадовы жыхар Буда-Кашалёва, які адбывае ў калоніі 19-гадовы тэрмін за замах на забойства знаёмага. У 2020 годзе мужчына падчас сваркі ўдарыў нажом сабутэльніка. Да гэтага ён неаднаразова, пачынаючы з 15 гадоў, прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Раззлаванага з-за жорсткасці бацькі падлетка ўпершыню асудзілі за здзейсненыя супольна маёмасныя злачынствы: крадзяжы з крамаў, шапікаў, прыватнага дома, абрабаванне знаёмага. Затым былі суды за рабаванне, факты прычынення нажом цялесных пашкоджанняў, пагрозы народнаму суддзі, забойства, замах на падпал. Пасля першай «адседкі» фігурант ніколі не прызнаваў віны, заблытваў следства.

Агулам мужчына правёў за кратамі 45 гадоў.

У Буда-Кашалёве яго пабойваліся і пазбягалі. Менавіта таму ключавы сведка па нераскрытым забойстве загаварыў праз тры дзясяткі гадоў. Для збору доказаў віны падазраванага следчыя дапыталі людзей з акружэння забітага і фігуранта, праведзеныя апазнанне, вочныя стаўкі, праверка паказанняў сведкі на месцы здарэння. Падазраваны на працягу ўсяго следства адмаўляў віну, паводзіў сябе дзёрзка, даваў ілжывыя паказанні.

Аднак следчыя высветлілі наступнае.

Вечарам 19 ліпеня 1989 года забіты гуляў са сваім зяцем па Буда-Кашалёве. На вуліцы яны пазнаёміліся з двума камандзіровачнымі і дапамаглі ім засяліцца ў гасцініцу. Там жа ўчатырох выпілі.

Пасля нядоўгіх пасядзелак швагры сышлі, трошкі пахадзілі па горадзе і развіталіся. Цесць, вяртаючыся дадому, праходзіў каля гасцініцы. Побач з ім ішоў будучы забойца. У гэты час адзін з камандзіровачных курыў на ганку.

Ён убачыў, як спадарожнік яго знаёмага нанёс яму ўдар нажом і ўцёк. Прыезджы забег у гатэль, выклікаў хуткую і міліцыю. Паранены мужчына памёр у бальніцы.

На падставе сабраных па справе доказаў Буда-Кашалёўскім раённым аддзелам СК выстаўлена абвінавачванне па арт. 101 (наўмыснае забойства) Крымінальнага кодэкса (у рэдакцыі 1960 года). Яму пагражае да 20 гадоў зняволення.

Каментары2

  • некрасов
    07.12.2023
    не верю ЭТИМ следователям.
  • За смертную казнь с 14 лет
    07.12.2023
    Таких недобитков надо принудительно лишать жизни, чтобы не мешали жить нормальным людям.

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць