Грамадства33

Выкладчыка Сялецкага звольнілі з ЕГУ. Раней яго абвінавачвалі ў харасменце

Выкладчык ЕГУ і мастак Сяргей Сялецкі, якога студэнткі абвінавацілі ў харасменце, больш не працуе ва ўніверсітэце. «Нашай Ніве» пацвердзілі гэта ў аддзеле камунікацыі ЕГУ.

Скандал вакол асобы Сялецкага разгарэўся восенню 2023 года. У сярэдзіне верасня мастак збіраўся ладзіць сваю выставу ў віленскай прасторы CreateCulture Space, але падзею адмянілі пасля таго, як да прасторы звярнуліся незадаволеныя. Людзі цікавіліся, чаму прастора лічыць магчымым арганізоўваць выставу чалавека з сумнеўнай рэпутацыяй.

Тады ж у беларускіх незалежных медыя з'явіліся сведчанні жанчын, якія сутыкаліся ў ЕГУ з харасментам і булінгам з боку Сялецкага. «Наша Ніва» таксама расследавала гэтую гісторыю. Дзве былыя студэнткі Сялецкага і адна цяперашняя расказалі пра парушэнні этыкі з боку выкладчыка. Абвінавачванні датаваліся рознымі гадамі, але мастак па-ранейшаму працаваў у сценах ЕГУ.

Пасля серыі публікацый ва ўніверсітэце распачалі ўнутранае расследаванне, а Сялецкага адхілілі ад працы. Была створаная камісія, якая мусіла заслухаць сведчанні меркаваных ахвяр выкладчыка, а потым перадаць рэкамендацыі рэктару, каб той прыняў рашэнне наконт далейшай працы з мастаком. І 15 снежня стала вядома, што Сяргей Сялецкі звольнены з ЕГУ.

Кейс Сялецкага паказвае, што ў беларускай установе можа быць месца культуры адмены і расследавання абвінавачванняў у харасменце, а таксама абароны правоў жанчын.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

Выкладчыка ЕГУ, якога вінавацяць у харасменце, адхілілі ад працы. На некалькі дзён

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

Каментары3

  • Damage control
    16.12.2023
    Замест малявання у ЕГУшачке цяпер будуць вывучаць effective culture canceling, радфэм і вось гэта ўсе. Разумовыя здольнасьці студэнтак вырастуць разы ў тры, як надоі ў лукавых статыстыкаў, але гэта недакладна.
  • Віця
    16.12.2023
    Ці засталося яшчэ паняцце шлюха?
  • .
    09.01.2024
    Калі маляванне абавязкова ў камплекце з пантамі і харасментам, то не трэба.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць