У кампаніі сцвярджаюць, што здарылася тэхнічная памылка.

Карыстальнікі заўважылі, што з сэрвісу «Яндэкс Карты» зніклі назвы Эгейскага мора, а таксама грэцкага вострава Лесбас.
Як мяркуюць, знікненне звязанае з забаронай ЛГБТ у Расіі. У той жа час іншыя геаграфічныя пункты кшталту горада Гейлорда засталіся.
У прэс-службе кампаніі «Яндэкс» заявілі «Новай газеце Еўропа», што Эгейскае мора знікла з-за «тэхнічнай памылкі, якую ўжо выправілі».
«Сусветная карта падзелена на часткі для зручнасці рэндэрынгу. У раёне Эгейскага мора якраз стыкуюцца некалькі такіх частак. Пры абнаўленні схемы адбылася тэхнічная памылка і геаграфічная назва часова знікла», — паведамілі ў прэс-службе.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары