Усяго патроху22

«Стары і мора» па-новазеландску. Рыбак выпаў з лодкі пасярод акіяна і правёў у ім 24 гадзіны, выглядаючы акул

Ля берагоў Новай Зеландыі адбылася драма, якая нагадвае знакамітую аповесць Эрнэста Хэмінгуэя, піша Bild.

61-гадовы рыбак Уіл Фрэнсэн выйшаў у мора адзін на лодцы і зачапіў на кручок вялізнага марліна.

Рыбалоў кажа, што яго даўжыня дасягала 3,75 метра, вага — 580 кг. Падчас барацьбы з рыбай Фрэнсэн выпаў за борт лодкі, а тая працягнула рухацца без капітана. Ён спрабаваў нагнаць судна плывучы, але беспаспяхова.

Рыбак правёў у адкрытым моры 24 гадзіны.

«Я здаўся, перавярнуўся на спіну і назіраў над сабой цудоўны захад сонца», — распавядае Фрэнсэн.

Ілюстрацыйнае фота з інстаграма Уіла Фрэнсэна

У нейкі момант ён убачыў побач плаўнік акулы. На шчасце, драпежнік не праявіў цікавасці да яго. Фрэнсэн дрэйфаваў на хвалях і калаціўся кожны раз, калі дакранаўся да водарасцяў, думаючы, што гэта акула.

На наступны дзень ён убачыў удалечыні лодку з рыбакамі. Каб прыцягнуць увагу, ён пачаў адбіваць наручным гадзіннікам сонечнае святло ў іх бок.

Тыя заўважылі і выратавалі рыбалова, пасля чаго даставілі яго ў бальніцу.

Каментары2

  • Жвір
    06.01.2024
    У Хэмінгуея стары не вывальваўся з лодкі, і злавіў ён не марліна, марліна ён выкарыстоўваў у якасьці прыманкі. І там ён выйшаў пераможцам, вось толькі ня здолеў захаваць трафей... Карацей, ніякага падабенства.
  • Жвір
    06.01.2024
    А на фотцы ў руках у старога альбо ред снаппер, альбо каранкс, ён таксама бывае трапляецца ў чырванавата-жтўтай расфарбоўцы, але ў яго плаўнікі доўгія й вострыя, тут нібы кароткія... Лавіў і першых і другіх. Каранкса вылавіць цяжэй, ён ня часта трапляе, а ред снаппер больш частая здабыча.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць