Усяго патроху77

Спевака Хуліа Іглесіяса затрымалі ў аэрапорце з чамаданам ежы

У аэрапорце Дамініканскай Рэспублікі затрымалі з чамаданам ежы 80-гадовага сусветна вядомага іспанскага спевака Хуліа Іглесіяса. Супрацоўнікі мытні выявілі ў артыста, які прыляцеў з Багамскіх астравоў, больш за 40 кг розных прадуктаў, у тым ліку мяса, ягады, гародніну і садавіну.

Хуліа Іглесіяс. Фота: AP Photo/Carlos Giusti

Санітарныя нормы многіх краін, у тым ліку Дамініканскай Рэспублікі, забараняюць увоз такіх тавараў прыватнымі асобамі. Таму Іглесіяса затрымалі на некалькі гадзін, а пазней змесціва ягонага чамадана канфіскавалі.

Да ўрэгулявання сітуацыі мусілі падключыцца ўлады Дамініканскай Рэспублікі. Урэшце зорку адпусцілі.

На парушэнні мытных правіл спевака ловяць не ўпершыню, адзначае выданне Dominican Today.

Хуліа Іглесіяс — адзін з найвядомейшых іспанамоўных выканаўцаў у свеце. У ягонай дыскаграфіі дзясяткі альбомаў. Ён лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку «Грэмі», яму прысвечана зорка на галівудскай «Алеі славы».

Каментары7

  • багама-мама
    15.01.2024
    усё не наесца ніяк... бедны-гаротны
  • Кантрабандыст
    15.01.2024
    Ой ну хто ведае, можа ён з Гародні)))
  • Ёсік
    15.01.2024
    А я чуў, што ў яго ежа была ў валізе.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць