Грамадства33

У аэрапорце Мінска затрыманы 28-гадовы ўхіліст ад войска

Хлопец яшчэ ў 2016 годзе выехаў за межы Беларусі, шэсць гадоў пражыў у ЗША і знаходзіўся ў вышуку за ўхіленне ад службы ў арміі, піша «Спутнік».

19 красавіка 2016 года, паведамілі ў пракуратуры, хлопец не зʼявіўся ў ваенкамат для праходжання медыцынскага агляду. Пазней малады чалавек выехаў за межы краіны і жыў у ЗША, дзе ажаніўся з грамадзянкай Беларусі. Там у іх нарадзілася дачка.

У канцы 2023 года ён быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 435 (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, штрафу, арышту, абмежаванні волі на тэрмін да двух гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Мінчанін узяты пад варту.

Каментары3

  • Няса дурных
    23.01.2024
    А няма чаго абараняцб’ь руззкі сьвет.
  • Курт
    23.01.2024
    Шкада чалавека, яго сям’ю ў ЗША і сваякоў у РБ. Падарожжы у расейскі канцлагер смяротна небяспечныя.
  • Галя з Камароу́кі
    23.01.2024
    Меркавау́, што тэрмін прызыву скончыу́ся і можна у́жо наведаць родных? Эх, хлопец, сапсавала цябе Амерыка сваімі законамі.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць