Галоўнага інжынера «Мілкавіты» пачалі судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання»
У Гомельскім абласным судзе пачынаецца суд над 47-гадовым галоўным інжынерам ААТ «Мілкавіта» Аляксандрам Стругальскім.

Яго абвінавачваюць у фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
Аляксандра затрымліваў ГУБАЗіК яшчэ 4 кастрычніка 2022 года. Увесь гэты час цягнулася следства. Згодна з праўладнымі тэлеграм-каналамі, дзе было апублікаванае відэа, Стругальскі «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд «Байсол».
Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Багінскі.
Падтрымайце Аляксандра: СІЗА-3, Гомель, Кніжная 1А, 246003 Аляксандр Пятровіч Стругальскі
Каментары