Грамадства33

Берасцейцу далі тры гады за тры каментары

Стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Брэста Дзянісу Красько Брэсцкім абласным судом 22 студзеня. Мужчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна»

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY

Дзяржаўная абвінаваўца Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк. Калаж: «Вясна»

Дзяніса Красько затрымалі 28 ліпеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту. Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца — пракурорка Марыя Бялт.

Як пісала «Берасцейская вясна», першапачаткова мужчыну прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 368 КК (публічная абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Але да суда абвінавачванні па першых двух артыкулах знялі з-за тэрмінаў даўніны.

Усе тры тэлеграм-паведамленні, якія пакінуў Красько, на думку следства, былі напісаныя як каментары да публікацый на тэлеграм-канале «Вусы Лукашэнкі».

Першае паведамленне датуецца 10-м снежня 2020 года. У пасце была фраза: «Цяпер памагатыя будуць не толькі стукаць на беларусаў, але і актыўна нападаць на людзей». Каментар гучаў так: «У сэнсе нападаць. Ды [біць] гэтых вырадкаў усім, што пад руку трапіцца. Інакш на шыю сядуць і цалкам заглумяць». У іншым пасце следчыя знайшлі «пажаданне падавіцца чым-небудзь» падчас святаў.

У выніку Дзянісу прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

У Глыбокім асудзілі за нацыянальную сімволіку загадчыка аддзела мясцовай крамы

У Гомелі за палітыку пацярпеў яшчэ адзін праўладны прафсаюзнік

Каментары3

  • даведка
    25.01.2024
    Аж видно, как шведовские прокурорши упиваются и испытывают наслаждение, сажая мужиков на длительные сроки.
  • prima
    25.01.2024
    Па фота мужчыны адразу зразумела, што чалавек прыстойны. Чаго ня скажаш, гледзячы на фота лукашысцкай так званай "пракуроркі".
  • Падтрымка
    25.01.2024
    Усё, што Красько пажадаў, жадаю памагатым. Усё, што ён сказаў, падтрымліваю. Як і 97%.

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць