Вайна77

Расійскія войскі ўпершыню захапілі жылы раён Аўдзееўкі — аналітык Bild

Захоплена 10 працэнтаў горада.

У снежні УС РФ узялі пад кантроль прамзону на паўднёвым усходзе Аўдзееўкі, каля Данецкай кальцавой аўтадарогі. Як паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке, зараз яны ўпершыню захапілі і жылы раён горада. Ён знаходзіцца на захад ад прамзоны, там размешчаны прыватныя дамы.

Расіяне спрабуюць наступаць адтуль на поўнач у напрамку раёна «Хімік» са шматкватэрнымі дамамі. Пакуль што УСУ атрымоўваецца адбіваць гэтыя напады. Ропке ацэньвае тэрыторыю, захопленую расіянамі, у 10% ад агульнай плошчы горада.

Аналітык адзначае, што ў раёне Данецкай фільтравальнай станцыі на ўсход ад Аўдзееўкі ўтварыўся выступ, які па-ранейшаму кантралюе УСУ. Для расейцаў гэта «бяльмо на воку», але яны не могуць яго ўзяць, бо ён добра прыстраляны. Украінскія войскі знішчаюць там любую расійскую тэхніку, якая спрабуе атакаваць.

Фота: Alex Babenko / AP

Ропке нагадвае, што першапачаткова план Масквы быў у тым, каб акружыць Аўдзееўку з захаду, наступаючы на ​​Стэпавое і Паўночнае.

Пакуль што гэтыя спробы церпяць крах, УС РФ нясуць цяжкія страты. Нягледзячы на ​​частковае прасоўванне праціўніка, УСУ знішчае ў гэтай бітве сотні адзінак варожай тэхнікі і тысячы салдат.

Каментары7

  • Кеша
    29.01.2024
    Mafkees , 10% нейкае Аудзееўкi за 2 гады вайны, кладучы пры гэтым кожны тыдзень па 10000 чалавек забiтымi не надта вялiкi поспех, усё гэта толькi даказвае што расея гэта хворыя.
  • Й
    29.01.2024
    Каля 20 тысяч ваняк згнілі ў чарназёме за 10% горада, які рашысты спрабуюць захапіць ужо два гады. І дзеля чаго? У расіі столькі неапрацаваных сваіх зямель, столькі закінутых гарадоў і вёсак, дзе расіяне жывуць без аніякіх выгод, без газа, ацяплення і з сарцірамі ў полі. За два гады вайны расія ўжо згубіла болей за 400 мільярдаў долараў. За гэтыя грошы краіну можна было бы пераўтварыць у Швейцарыю, ці раздаць кожнаму ваньку па мільёну доллараў. Але халопам-рабсіянам з імперскай пыхай гэтага не зразумець, яны і далей будуць жыць у бараках і гніць у чарназёме, пакуль пуцін і яго алігархі варочаюць мільярдамі.
  • Битум надо покупать
    29.01.2024
    С Авдеевкой все ясно рано или позно заберут. Интересно когда украинцы согласятся на переговоры? Так вед и Киева лишиться можете.   

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць