Свет33

Аліеў «элегантна» перамагае на выбарах у Азербайджане

Ільхам Аліеў лідзіруе на выбарах прэзідэнта Азербайджана з 92,05% галасоў пасля апрацоўкі 93,35% бюлетэняў. Як паведамляе Trend, пра гэта сказаў падчас брыфінгу старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Мазахір Панахаў.

Ільхам Аліеў з жонкай і дочкамі галасаваў у Ханкендзі — былым Сцепанакерце, былой сталіцы Нагорнага Карабаха, які капітуляваў у верасні 2023 года

Захід Арудж атрымаў 2,19% галасоў, Разі Нурулаеў — 0,8%, Фазіль Мустафа — 2%, Эльшад Мусаеў — 0,67%, Гудрат Гасангуліеў — 1,76%, Фуад Аліеў — 0,53% галасоў.

Па выніках exit poll, праведзенага амерыканскай арганізацыяй «Oracle Advisory Group» сумесна з Лігай абароны працоўных правоў грамадзян, 93,9 працэнта выбаршчыкаў прагаласавалі за Ільхама Аліева.

Па даных ТАА «Цэнтр сацыялагічных даследаванняў», 92,4% выбаршчыкаў прагаласавалі за Ільхама Аліева.

У спісе выбаршчыкаў 6 мільёнаў 478 тысяч 623 чалавекі. Былі створаныя 6 537 выбарчых участкаў па ўсёй краіне.

Ільхам Аліеў кіруе Азербайджанам з 2003 года, гэтыя выбары былі датэрміновыя.

Каментары3

  • безглазый снайпер
    08.02.2024
    Есть еще куда стремиться кое-кому. Скоро и 100% будет мало.
  • Ёсік
    08.02.2024
    Дыктатар. Памятаю, як гадоў 10 таму не згодныя выйшлі на плошчу, іх спакавалі сілавікі, зь везлі і цішыня - газ і нафта, капітал сусьветны там працуе, усё добра. Маю зносіны з азербайджанцам, даўно тутака жыве, дык вось любоў да Аліева ўзляцела ўверх за вяртаньне земляў, нават, пляскаюць у далоні тыя, хто супраць яго палітыкі. Пытаюся, як доўга будзе гэтая любоў? Не ведае адказу, кажа, складаныя там адносіны.
  • Вольны
    08.02.2024
    Даже у Христа был ниже рейтинг - 91,6666%
    а этим имбецилам-упырям у власти всё мало...

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец14

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

У друз. З'явілася фота наступстваў удару «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе могуць вырабляць «Арэшнік»11

Хэдлайнера рэспубліканскага выпускнога да апошняга не раскрывалі. Ім стала маладая расійская поп-спявачка6

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды8

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень2

Расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне, запісаў зварот да Пуціна і папярэдзіў пра мяцеж. Яго арыштавалі13

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец14

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць