Грамадства1818

«У нас адкрыўся партал у пекла». Тур наракае на няправільны народзец, які «злоўжывае» зваротамі да Лукашэнкі

Прапагандыст Ігар Тур звярнуў увагу на публічныя звароты простых людзей да Лукашэнкі. У часы могілкавай цішыні ў краіне гэтыя звароты паказваюць, што не ўсё ў ёй у парадку і дзяржава не такая сацыяльна арыентаваная, як пра яе гавораць прапагандысты. Тур даводзіць, што трэба паказаць усім, у чым не мелі рацыі тыя, хто з публічнымі зваротамі да Лукашэнкі звяртаецца.

За апошні тыдзень у сацсетках гучна выбухнулі два звароты да Лукашэнкі — пенсіянерка, якая прайшла ўсе інстанцыі, уключна Качанавай, папрасіла дапамагчы ёй з вадою, якая раптам стала непрыдатная да ўжывання. І працаўнікі мінскага рыбакансервавага прадпрыемства, якім паўгода не плацілі заробкі, папрасілі неяк паўплываць на сітуацыю.

«У нас адкрыўся партал у пекла з бясконцымі публічнымі зваротамі да прэзідэнта», — напісаў Тур.

Ён даводзіць думку, што не ўлада вінаватая ў праблемах людзей, а менавіта яны самі.

«Мне складана зразумець, вось чэснае слова, чаму людзі, працуючы на прыватным прадпрыемстве, не атрымаўшы заробак за месяц, не перастаюць хадзіць на працу і не звяртаюцца ў суд, а паўгода працягваюць працаваць без заробку, пра што потым запісваюць зварот з «дапамажыце, сітуацыя крытычная».

Крытычная, не спрачаюся — але яна такой стала не толькі па віне наймальніка, мне здаецца», — піша ён.

Бабулю, якая не можа зразумець, з чаго раптам вада сярод лесу стала ў калодзежы смярдзючай, яму таксама «чыста па-людску» шкада. «Але як бы вырашаць пытанні з водазабеспячэннем на прыватным участку павінны ўласнікі, а не чыноўнікі. Чыноўнікі могуць увайсці ў становішча і дапамагчы, але гэта будзе парушэннем закона, за што з іх тэарэтычна могуць спытаць кантралюючыя органы», — расказвае Тур.

«Такія звароты хутчэй ёсць жаданнем прымусіць мясцовую ўладу выканаць патрабаванні на фоне страху перад прэзідэнтам, а не менавіта спроба дастукацца да Аляксандра Рыгоравіча», — адгадвае няхітрую загадку Тур.

Таму ён «палічыў бы за лепшае, каб пасля вырашэння гэтых двух пытанняў публічна прагучала, у чым не мелі рацыі тыя, хто звяртаўся, чаму сітуацыя, якая вымусіла іх запісаць зварот, склалася збольшага з-за іх саміх. Так было б больш сумленна», — лічыць ён.

Прапагандыст прыводзіць і статыстыку са столі як доказ. «Таму што зварот да прэзідэнта ў 9 выпадках з 10 ёсць спроба вырашэння пытання, для якога асабліва няма (ці няма наогул) законных падстаў». І чыноўнікам несправядліва, паводле яго, «публічна ставіць у віну невыкананне просьбы, калі выкананне наогул не зусім законнае».

Каментары18

  • Карпянкофф -wafler
    13.02.2024
    У чым праблема, прапагандон? Давайце 20 гадоў і будзе вам шчасце
  • Молодец Тур
    13.02.2024
    Вме правильно. Надо оградить Александра нашего Григорьевича Лукашенко от этого неразумного народца.
  • Вася
    13.02.2024
    Перехвалили пропагандисты лукашеначку, вот и получайте. Не хотели проводить честные выборы, не хотели отдать власть - будет ещё и не то пекло.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць