Грамадства2323

Лукашэнка заявіў, што спецслужбы ўкараняюцца ў «тэрарыстычныя групоўкі»

Сёння Лукашэнка ўручыў у Палацы Незалежнасці дзяржузнагароды і генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу

Міністр абароны Віктар Хрэнін, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня КДБ Іван Церцель, кіраўнік СК Дзмітрый Гора, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Фота: president.gov.by

Паводле яго слоў, у Беларусі падтрымліваецца мірнае жыццё «дзякуючы беларускім сілавікам, якія стаяць у якасці перашкоды на шляху любога ворага».

«Стаяць непераадольнай сцяной, своечасова выяўляючы і затрымліваючы дыверсантаў, праводзячы размініраванне выбуховых прылад», — асабліва Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў «нашай краіне захоўваюцца спакой і цішыня дзякуючы таму, што «нашы хлопцы ўкараняюцца ў тэрарыстычныя групоўкі з рызыкай для свайго жыцця, перакрываюць каналы паставак у краіну смяротнай зброі і боепрыпасаў, спыняюць шпіёнскую дзейнасць замежных спецслужбаў».

На яго думку, беларусы спяць спакойна таму, што баявыя аперацыі з рызыкай для ўласнага жыцця праводзяць афіцэры і генералы.

Каментары23

  • No
    23.02.2024
    змагацца з бязбройнымі сталымі кабетамі якія збіраюць грошы за каўбасу - гэта вялікая справа чэкістаў. Страна выратавана))

    Мазаічная шызафрэнія
  • EMIL
    23.02.2024
    Зачем же внедряться к самим себе?
  • Юрый
    23.02.2024
    "боевые операции с риском для собственной жизни проводят офицеры и генералы."  - на каком фронте они воюют?
    https://web-analytics.online/ru/337096""

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць