Свет3131

ФСБ праводзіла «контртэрарыстычную аперацыю» ў Інгушэціі

У горадзе Карабулак у расійскай Інгушэціі з вечара суботы праходзілі «актыўныя мерапрыемствы па нейтралізацыі баевікоў». Ранкам нядзелі расійскія сілавікі паведамілі аб забойстве шасці чалавек падчас штурму кватэры.

ФСБ каля дома ў Інгушэціі. Фота: 7Х7

У адным з жылых дамоў, паводле Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта (НАК), была заблакаваная «група бандытаў, якія выношваюць намер учыніць рэзанансныя злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці». 

Адзін з тых, хто хаваўся ў доме, паводле афіцыйных паведамленняў, знаходзіўся ў вышуку за напад на супрацоўнікаў праваахоўных органаў вясной 2023 года. 

Пры спробе затрымання, заявілі ў НАК, баевікі аказалі супраціў.

У 11:15 па маскоўскім часе было абвешчана, што аперацыя завершаная — шэсць чалавек забітыя, але рэжым контртэрарыстычнай аперацыі пакуль не зняты.

Каментары31

  • Пятро
    03.03.2024
    А чаму нашанІва транслюе пуцінскую прапаганду? Якія там "баевікі"? Вы іх бачылі? Ці мазгоў не хапае?
  • Юрась, Магілёў/Львіў
    03.03.2024
    Лічу, трэба правільна называць рэчы. Акрамя двухкоссяў, лічу, аб’ектыўным называць ФСБ бандфарміраваннем, які падпарадкоўваецца кіраўніку тэрарыстычнай дзяржавы расія. І якраз то яны ўчынілі тэрарыстычны акт у адносінах да жыхароў акупаванай Інгушэціі. Ідзе мэтанакіраванае знішчэнне найбольш актыўных патрыётаў інгушаў. Тое самае было калісь і ў дачыненні жыхароў чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.
  • Пытанне
    03.03.2024
    А можна не расейскую версію падзеяў выкласці? Што за "праваахоўныя органы"? Каго вы называеце "бандытамі"? Каго "сілавікамі"?
    На фота машына z-акупантаў. Яны для вас хто?

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць