Грамадства66

Сілавікі з пачатку 2024 года стрэслі з «грамадзян-экстрэмістаў» 356 тысяч даляраў «добраахвотных ахвяраванняў»

Выяўлена 260 чалавек, якія ажыццявілі пераводы «экстрэмісцкім фондам», заяўляюць у МУС.

Аляксандр Зіязэтдзінаў спрабаваў адкупіцца 31 біткойнам (сёння адзін біткойн каштуе 72 тысячы даляраў), але не дапамагло. Яму пагражае да 15 гадоў. Скрын відэа дзяржТБ

МУС заяўляе, што на пастаяннай аснове рэалізуе комплекс мерапрыемстваў з мэтай процідзеяння экстрэмізму і супрацьдзеяння нібыта акцыям «прамых дзеянняў», дыверсій, іншых дэструктыўных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Так толькі з пачатку года выявілі 260 асоб, якія ажыццявілі пераводы грошай на рахункі «экстрэмісцкіх» фармаванняў на агульную суму больш за 5 000 даляраў.

Адпаведна гэтыя людзі «добраахвотна пералічылі» розным праўладным сацыяльным фондам і медустановам звыш 356 000 даляраў.

Так, з пачатку 2024 г. Мсціслаўская спецыяльная школа-інтэрнат атрымала такіх ахвяраванняў на 120 тысяч даляраў.

Каментары6

  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.03.2024
    НН, у вас у кожным артыкуле ёсць слова "сілавікі". Што гэта за традыцыя? Ці не можаце знайсці іншага слова? Мо хто дапаможа Нашай Ніве тут у каментах?
  • Лічыце, што аформілі сабе крэдыт
    14.03.2024
    Усе гэтыя грошы будуць раскіданы на гэбню і мусароў, якія вернуць усе назад
  • Amatar
    14.03.2024
    Słabaviki
    Cheura
    Karniki
    łukanoidy
    Słužbovyja złačyncy
    Chreniki
    Musy

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч24

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч24

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць