Свет99

У Нямеччыне збілі 18-гадовага аўтара 4200 даносаў. Ён выступіў за адраджэнне «Штазі»

У мінулым хлопец ставіў на аватарку лідара камуністаў ГДР Эрыха Хонекера.

За апошні час 18-гадовы Ніклас Матэі з Грэфенхайніхена (зямля Саксонія-Анхальт на ўсходзе Нямеччыны) стаў вядомы на ўсю краіну. Ён называе сябе ў сацсетках «майстрам даносаў», за мінулы год ён напісаў на землякоў 4227 скарг. У іх ліку — даносы на галінку, якая ўпала на дарогу, і гучны пыласос.

Нядаўна Ніклас пахваліў спецслужбы Кітая і ўспомніў пра «Штазі» — рэпрэсіўным Міністэрстве дзяржбяспекі ГДР. Па звестках Bild, у мінулым хлопец ставіў на аватарку лідара камуністаў ГДР Эрыха Хонекера.

«Абсалютны кантроль я лічу правільным. Гэта дапамагае таму, каб людзі лепш думалі, ці парушаюць яны закон. З тым, хто выконвае закон, нічога не можа здарыцца, — сказаў юнак газеце Welt.

— Ужо павінна быць нешта накшталт «Штазі». Не ў такім маштабе. У іх было псіхалагічнае прыгнечанне. Такіх метадаў не павінна быць. Але абсалютны кантроль, я думаю, гэта нармальна».

«Новая «Штазі» павінна сачыць толькі за грамадскай прасторай і караць за парушэнні. Але я дыстанцуюся ад такіх метадаў, як «псіхалагічнае прыгнечанне» і таму падобных», — дадаў ён у інтэрв'ю Bild.

Ён таксама пацвердзіў, што ўвечары 2 сакавіка на чыгуначнай платформе пры выхадзе з электрычкі яго збіў футбольны фанат. «Майстар даносаў» трапіў у бальніцу, у яго скралі смартфон. «Напэўна, гэта з-за маёй папулярнасці», — сказаў Ніклас.

Каментары9

  • Варта тр
    14.03.2024
    Блажэнны
  • Істота
    14.03.2024
    *, Глузды такім чынам не выправіць. Зразумела, што ў хлопца дыягназ, на гэта трэба рабіць зніжку, і рэагаваць на яго скаргі ды заявы адпаведна. Калі лупіць кожнага, хто з дыягназам, дык узнікне пытанне куды падзеліся людзі. Хаця яно і так ужо на павестцы дня, пытанне тое. Сёння значна лягчэй пералічыць тых, у каго няма дыягназа...
  • EMIL
    14.03.2024
    Его фамилия на русский переводится как МИЗУЛИН!

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць