Пра смерць Аляксандра Царука стала вядома 13 красавіка. Сёння яго пахавалі ў Вільні, паведамляе «Белсат».

Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўшыся з вайны, ён цяжка захварэў на анкалагічную хваробу, якая хутка забрала ягонае жыццё.

У 2020 годзе Аляксандр Царук правёў 40 сутак за кратамі і вымушана з’ехаў з Беларусі.

Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары