Усяго патроху

Беларус зняўся ў папулярным амерыканскім серыяле і расказаў, што было на здымачнай пляцоўцы

Беларускі блогер Serge.titovv на сваёй старонцы ў тыктоку расказаў, як ён здымаўся ў папулярным амерыканскім серыяле Fallout. Ролік ужо набраў больш за 360 тысяч праглядаў і 13 тысяч лайкаў, заўважыў CityDog.io.

Як гаворыць Сяргей, гэты касцюм (у серыяле яго называюць сілавой бранёй) на самай справе зроблены не з металу, а з іншага матэрыялу. З якога канкрэтна, хлопец не ўдакладніў

Хто гэты хлопец?

Сяргей пераехаў у ЗША ў красавіку 2022 года. Там ён падзарабляе таксістам, а таксама здымаецца ў розных фільмах і серыялах у масоўцы. Напрыклад, нядаўна ён зняўся ў папулярным амерыканскім серыяле Fallout, да гэтага расказваў пра працу на іншых пляцоўках. Часта Сяргей не агучвае назвы праектаў, тлумачачы гэта сакрэтнасцю.

@serge.titovv #жизньвсша #работавсша #работадляиммигрантов #иммиграциявсша #такси #убер #таксист #нашивсша ♬ original sound - Серега Иммигрант

Пра свае будні ў Амерыцы Сяргей вядзе блог. На ютубе ў яго ўжо каля 16,3 тысячы падпісчыкаў, у тыктоку іх яшчэ больш — 99,5 тысячы.

@serge.titovv Трейлер для актеров на съёмках в Нью-Йорке #кино #сша #актер #массовка #голливуд #съемки #жизньвамерике ♬ original sound - Серега Иммигрант

А што за серыял?

Fallout — амерыканскі постапакаліптычны тэлесерыял, які знялі па матывах серыі аднайменных відэагульняў. Прэм'ера адбылася на платформе Prime Video 10 красавіка гэтага года.

Сюжэт разгортваецца на заходнім узбярэжжы ЗША прыкладна праз 200 гадоў пасля глабальнага ядзернага канфлікту 2077 года. Галоўныя героі — Максімус (паслушнік вайскова-рэлігійнай арганізацыі «Братэрства сталі»), Люсі Маклін (прывілеяваная дзяўчына) і мутант-паляўнічы за галовамі Купер Говард, у мінулым зорка вестэрнаў. У серыяле паказаныя іх прыгоды: героі даследуюць разбураныя зямлі і на сваім шляху часта сутыкаюцца з рознымі фракцыямі, мутантамі і іншымі небяспекамі.

Гісторыю навакольнага свету глядач пазнае праз флэшбэкі персанажаў і адсылкі да гульнявой франшызы. Такі прыём яшчэ глыбей апускае ў цікавы постапакаліптычны свет Fallout.

Што адбывалася на пляцоўцы?

Па словах Сяргея, яго можна ўбачыць у невялікім эпізодзе другой серыі. Акцёр адзначыў, што ўсе сцэны з масоўкай гэтага эпізоду здымалі каля пяці-шасці дзён.

@serge.titovv Как я снимался в сериале Fallout #кино #сериалы #массовка #фаллаут #fallout #актер #массовка #голливуд ♬ original sound - Серега Иммигрант

У сваім роліку хлопец таксама падкрэсліў прафесіяналізм людзей, якія працавалі з дэкарацыямі і касцюмамі. Паводле слоў Сяргея, у яго нават узнікла жаданне скрасці нешта дадому ў якасці сувеніра. Многія элементы былі зробленыя дакладна як у гульні, з прапрацаванымі драбнюткімі дэталямі.

Сяргей падкрэсліў, што ўсе дэкарацыі, якія можна было бачыць у другой серыі, былі створаныя ўручную. Напрыклад, каркасы самалётаў і нават паўразбураныя аптэкі таксама будавалі адмыслова.

Падчас здымак серыяла, як адзначыў блогер, на вуліцы было каля 35 градусаў цяпла. Для масоўкі былі асобна арганізаваныя столікі з сонцаахоўнымі крэмамі і вадой, а побач стаялі палаткі, у якіх працаваў кандыцыянер.

Напрыканцы хлопец параіў усім паглядзець серыял, як мінімум для таго, каб атрымаць асалоду ад якаснай здымкі і крутых акцёраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць