Меркаванні1313

Разборкі на гаіцянскіх костках

Трагедыя Гаіці, як любая такая падзея, стала лакмусавай паперкай для цэлых краін і асобных людзей. Піша Вольга Жарнасек.

Трагедыя Гаіці, як любая такая падзея, стала лакмусавай паперкай для цэлых краін і асобных людзей. Піша Вольга Жарнасек.

Гаіці называюць самым нешчаслівым месцам на Зямлі. Там працуюць сотні дабрачынных арганізацый, туды пералічаюцца мільярды даляраў у год, але сітуацыя не паляпшаецца. Краіна загразла ў бандытызме і карупцыі. Асноўная задача міжнародных місій на Гаіці — не дапусціць кровапраліцця падчас дзяльбы гуманітарнай дапамогі.

І тым не менш, гэта тыя рэчы, пра якія варта забыцца, калі пад руінамі ляжаць дзясяткі тысяч целаў. Пасля таго, як адбыліся трагічныя падзеі ў Гаіці, знайшоўся шэраг людзей, якія пачалі шукаць вінаватых у тым, што здарылася.

Любіміца многіх прагрэсіўных расіянаў журналістка Юлія Латыніна напісала пра сітуацыю ў Гаіці артыкул «Новая Палестына».

Ужо ў першым абзацы прагучала цынічнае параўнанне ‑«жыхароў Гаіці вельмі шкада, як шкада сямігадовага цыганёнка, што сядзіць ў падземным пераходзе з прагнутай рукой». Далей — шмат літар пра тое, як гаіцяне эксплуатуюць сваё незайздроснае становішча і якую ролю ва ўсёй гэтай сітуацыі адыгралі Францыя і ЗША. Пад артыкулам тры сотні каментароў, многія з іх пра тое, што «не дам ні капейкі гэтым папрашайкам».

Патрыярх Кірыл назваў землятрус «Божай карай» за «страту маральнага аблічча».

Трапна гэтую сітуацыю абазначыў папулярны расійскі журналіст Віктар Шэндэровіч: «…патрыярх, які носіць на запясці цікаючую цацку з белага золата за трыццаць тысяч еўра, ужо даўно ўзяў на сябе функцыю Божага медыума». А венесуэльскі сябар Беларусі Уга Чавэс назваў іншую прычыну таго, што адбылося на Гаіці. Паводле ягонага меркавання, землятрус — «вынік выпрабаванняў, праведзеных Ваенна‑марскім флотам ЗША».

Знайшліся і тыя,

хто пачаў лічыць грошы (вядома, клапоцячыся выключна пра гаіцян) і вінаваціць краіны ў недастатковай дапамозе.

Італьянская газета Il Giornale прайшлася па мусульманскіх краінах, надрукаваўшы артыкул «Вось вам ісламская салідарнасць: Аравія не дала ні капейкі на Гаіці». Узгадаўшы, як саудаўская рука, скупая для гаіцян, працягнула мільярд даляраў пасля вайны Іраку. У любым разе, здарэнне на Гаіці стала нагодай для таго, каб пакапацца ў бруднай бялізне многіх краін. Пад абстрэл крытыкаў патрапілі як ЗША, так і мусульманскі свет ды Еўропа.

Беларусь таксама не магла не адзначыцца.

Расійскі блогер tiradorrus падрыхтаваў мапу, на якой абазначыў зялёным колерам краіны, якія аказалі гуманітарную дапамогу Гаіці, шэрым — тых, хто гэтага не зрабіў. Адзіна шэрай плямай у цэнтры Еўропы аказался Беларусь. У сродках масавай інфармацыі шырока тыражавалася выказванне міністра па надзвычайных сітуацыях Энвера Барыева пра тое, што

міністэрства не бачыць «надзённай неабходнасці» дапамагаць Гаіці.

І гэта ў час, калі генсек ААН Пан Гі Мун заклікаў сусветную супольнасць сабраць грошы, калі Еўрасаюз гарантаваў дапамогу ў памеры больш за паўмільярда даляраў; калі нават бедныя афрыканскія краіны пералічваюць Гаіці грошы.

Пакуль улада займаецца нафтавымі войнамі, яе функцыі, у які ўжо раз, пераймае грамадзянская супольнасць.

У нядзелю ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля, ладзілася дабрачынная акцыя па збору грошай гаіцянскім дзецям.

Ідэя належала пробашчу, ксяндзу Ігару Лашуку. Ён зазначыў, што напярэдадні яму тэлефанавала шмат людзей, якія пыталіся, куды можна пералічыць сродкі, каб дапамагчы ахвярам прыродных катаклізмаў. Тады ксёндз вырашыў арганізаваць дабрачынную акцыю. У нядзелю, на працягу цэлага дня кожны ахвотны мог пачаставацца блінамі з мёдам узамен за ахвяраванне. Плата за пачастункі была адвольная, але ў скарбонку людзі часам клалі сумы, роўныя некалькім сярэднім заробкам. Усё адбывалася без пафасу. Не было шырокай агалоскі і фармальнасцяў, не прысутнічалі дзяржаўныя тэлеканалы, не было чыноўнікаў. Так выглядала першая ў Беларусі акцыя па збору сродкаў ахвярам землятрусу ў Гаіці.

Якой бы ні была ранейшая гісторыя гаіцян, не варта зараз ладзіць разборкі на касцях і шукаць прычыну землятрусу. Усё гэта выглядае бесчалавечна, калі загінулі дзясяткі тысяч людзей і некалькі мільёнаў засталіся без пітной вады і даху над галавой. Можна прыпадабняцца да патрыярха і казаць, што гаіцяне вінаватыя самі, а можна зрабіць, як просты святар і дапамагчы дзецям Гаіці. З надзеяй на тое, што яны калісьці зменяць сваю краіну да лепшага.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць