Грамадства22

Лукашэнка даручыў Рыжанкову «прывесці ў прытомнасць» МЗС

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы на пасаду кіраўніка міністэрства замежных спраў Максіма Рыжанкова, даручыў таму «страсянуць МЗС».

«Вы — чалавек жорсткі, патрабавальны. МЗС трэба прыводзіць у пачуцці. Кажу адкрыта: страсянуць МЗС трэба, каб яно пачало працаваць», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэту работу кіраўнік МЗС павінен праводзіць разам з прэмʼерам Раманам Галоўчанкам. Гэта неабходна для таго, каб знешнепалітычнае ведамства рабіла тое, што патрэбна рэспубліцы. 

Лукашэнка дадаў, што МЗС і яго кіраўніка ніхто не павінен падмяць, але, улічваючы асабістыя якасці новага міністра, ні ў каго гэта і не атрымаецца.

«Гэта таксама вельмі важна. Астатняе абмяркуем. Трэба актывізавацца і прымусіць міністэрства працаваць», — паўтарыў ён.

Сёння стала вядома, што Лукашэнка звольніў міністра замежных спраў Сяргея Алейніка — яго адправілі ў Савет Рэспублікі. Новым міністрам замежных спраў стаў Максім Рыжанкоў, які да гэтага быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі.

Днямі МЗС скаланула яшчэ адна гучная навіна — стала вядома пра самагубства пасла ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнкі.

Каментары2

  • Тут навык нужен
    27.06.2024
    Встряхнуть МИД для изолированного диктатора - это тебе не вялый кочан для карьерного роста встряхивать
  • Мх
    27.06.2024
    30 гадоў адны ператрахі, і ператрахі. Ты ж сам прызначаеш кожнага начальніка на пасаду. Можа трэба аргвысновы адносна сябе персанальна зрабіць?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень110

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі61

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень110

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць